Люблю Беларусь! Люблю Барысаў!

топ 100 блогов siarhiejsalas20.02.2010
“Іра! Іра, глядзі, какой красівы малец да нас прышоў!”

Сёньня зьбіраў подпісы за свайго кандыдата, за свайго сябра Зьмітра Бабіцкага. Адсотак падтрымкі да непрыстойнасьці высокі, нават вельмі высокі :) Я на вялікім уздыме! Адчуваю, што бой дамо па поўнай праграме, каго б нам толькі ня выставілі.

Нас ведаюць, выдатна разумеюць, хто мы і што мы апазыцыя – тая, якая БНФ. Падпісваюцца вельмі ахвотна. Трапілася некалькі выбарнікаў, якія былі занепакоеныя ня толькі эканамічнай сытуацыяй, але і кепскім станам беларускай мовы (я ў прыемным шоку!).

Вельмі агульны партрэт падпісантаў за Бабіцкага – людзі зь сьветлай аўрай, пачуцьцём гумару, адукаваныя, шмат у каго зроблены больш-менш прыстойны рамонт у кватэрах. Людзі, якіх ня трэба пераконваць, вызначаныя.

Вельмі агульны партрэт тых, хто не падпісаўся – жанчыны 60-70 год, фізычна хворыя і спакутаваныя сваёй хваробай, расчараваныя ва ўладзе і ня маючыя жаданьня нікога падтрымліваць, а таксама некалькі маладых ілбоў гадоў 30-40 з кароткай стрыжкай: “Оппозиция? БНФ? Нет!”. Увогуле партрэт расчараваных і тых, хто за гэтую ўладу можна маляваць у досыць змрочных фарбах. Злыя, ускудлачаныя на сваё цяжкое жыцьцё, хамаватыя. Такія во як на мітынгах за Януковыча ці як ў выканкамаўскіх кабінэтах :)

У адной з кватэраў запыталі, як там справы ў Вінцэнта Вячоркі і ягонага сына. Многія былі ў шоку ад падрабязнасьцяў мінулых мясцовых выбараў. Даведаўшыся пэўныя нюансы барысаўскіх фальсыфікацыяў і некаторыя нюансы майго арышту ў 2007-м я ня раз чуў ад людзей у адказ прыкладна такое: “Усё ясна. Мы цяпер точна за вас!”

Асноўная выснова: выбары – адзіны шлях для апазыцыі намацаць пульс грамадзтва і ня выпасьць на абсалютную ўзбочыну. Таму наперад! :)

ЗЫ. Даруйце, што пішу бязь лічбаў і агульнымі словамі. Спадзяюся, вы разумееце прычыну ;)

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
к истории про нравственный прогресс Томас Джефферсон утверждал, что, поскольку ни одно поколение не имеет право навязывать следующему поколению свои взгляды и убеждения, Конституция должна пересматриваться каждые 19 лет фейсбук ...
...
Рисовать на асфальте можно просто так, а можно со знанием дела. Любой нарисованый с душой рисунок что-то изменяет вокруг себя. Подобное притягивает подобное, а рисунок вполне может притянуть в вашу жизнь... Нет, я вам не скажу :) Нарисуйте и увидите сами, что он притягивает. Доброе утро! с ...
Помните, были времена, когда в СССР запрещали жвачку, джинсы, колу, рок-н-ролл? Помните, как народ жаждал заполучить все эти символы западной демократии и свободы? Сейчас мир перевернулся. У нас всё разрешено, а Америка начинает запрещать традиционные русские товары. Обама прекратил ...
(Давно хотела поговорить на одну интересную тему, но каждый раз, когда я порывалась написать про это пост, меня останавливала некоторая провокативность этой темы. Мне совсем не хочется никаких холиваров, а просто хочется поделиться своими мыслями и почитать разные мнения.) Я о ...