Флэшмобнае

топ 100 блогов siarhiejsalas10.02.2010

Ад спадарыні Флэшмобнае [info]wnickey атрымаў пяць пытаньняў, на якія і адказваю:

1. Лякрымоза ці Рамштайн і чаму?
Канешне, Rammstein. Прычыны простыя як Божы дзень: а) музыкі паходзяць з таго гораду, у якім я пяць гадоў вучыўся ў сярэдняй школе б) за класныя кавэры на дэпешаўскі “Stripped” :) Але, калі больш сур’ёзна, то Lacrimosa значна больш спэцыфічная і разам з тым глыбокая і сутнасная. Мабыць,  таму і не такая папулярная.

2. Якая твая "кароная страва"? (з рэцэптам)
Лепей задаць пытаньне, ці заставаўся я калі-небудзь ва ўмовах, калі мне трэба было самому гатаваць :) У кароткачасовыя пэрыяды самотнасьці абыходжуся самымі простымі стравамі, якія не патрабуюць выстойваньня ля пліты. А яшчэ ж ёсьць кавярні-“рэстарацыі”! :) Ну, і каб не пакідаць адказ без рацэпту, перапошчу сьвежанькае ад Флэшмобнае [info]zojkinsnake. Можа калі прыгатуецца (прыгатую) у хатніх умовах.

3. Фільмы, якія цябе ўразілі?
Я абсалютна не фільмаман. Фільмы гляджу вельмі-вельмі рэдка. Яны мяне па-просту ўсыпляюць :) Калі мне было гадоў дзесяць, прызнаюся, мяне ўразіў індыйскі фільм “Танцор дыска” з Мітхунам Чакраборці (гы!) :) Многія жонкі савецкіх афіцэраў у ГДР ня мелі працы і сядзелі дома, а мая маці ўладкавалася дзеля стажу ў гарнізонны кінатэатар. Такім чынам я мог бясплатна хадзіць на суботнія і нядзельныя сэансы. Праўда, пасьля гэтага даводзілася дапамагаць прыбіраць кіназалю пасьля семкавага шалупіньня ад жаўнераў-сярэднеазіятаў. Вось дзеля іх і круцілі індыйскае кіно, на якое я volens-nolens і “падсеў” :))

4. У колькі год пабраўся шлюбам?
Пазнавата. У 27-м з хвосьцікам. Але адбылося гэта досыць імкліва :)
 
5. Калі б ты сам сабе мог выбраць імя, якое б узяў?
Ніколі не задумваўся над такім пытаньнем. Мабыць, таму, што мяне цалкам задавальняе маё імя – Сяргей. Праўда, троху вырубае прыдуманая, здаецца, Сокалавым-Воюшам беларусізаваная форма Сяржук :)

Тым, хто жадае паўдзельнічаць у флэшмобе, глядзіце ўмовы пад катам (пераклаў на беларускую) :)

1. Пакідаеце камэнтар да гэтага паста са згодай на ўдзел у інтэрвію.
2. Я задаю вам 5 любых пытаньняў пра вас і вашае жыцьцё.
3. Такую самую інструкцыю і вашыя адказы на мае пытаньні вы разьмяшчаеце ў сябе ў журнале.

Атрымаў яшчэ 5 пытаньняў ад Флэшмобнае [info]cykera4ka:

1. Белы мужчынскі гарнітурчык - гэта ацтой? Ну ты сабе набыў бы, калі ў цябе няма яшчэ?
Набуду, калі стану дэпутатам пасялковага савету :))) Т.б. не набуду ніколі, бо ў пасялковыя не зьбіраюся :) Белы гарнітурчык толькі на сцэне добра глядзіцца, а сцэна – не для мяне )

2. За што ты недалюбліваеш беларусаў?))
Беларусаў люблю, беларусцаў – не. Адчуй розьніцу )

3. Не кажы мне, што ты верыш у гараскопы! Верыш?
Ня тое што веру, але, чорт (!), шмат што супадае, асабліва пра М + Ж )

4. Што цябе зараз турбуе больш за ўсё?
Больш за ўсё мяне турбуе, што мне адказаць на пытаньне №4 :)

5. Бывае такое, што ты чырванееш з-за дурацкае сытуацыі? Увогуле, табе часта бывае сорамна?)
Канешне. У юначыя гады я быў досыць сарамлівы. Зараз сорам згубіў ))) Дакладней, лепей навучыўся сябе кантраляваць. Але чырванеў і чырванею дагэтуль – лічу гэта нармальным. А яшчэ, калі я бачу чалавека, які чырванее, мне вельмі хочацца яго абняць і суцешыць :)

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Бывало ли с вами такое, что одна фраза, сказанная человеком, которого вы знаете долгое время, смогла бы перечеркнуть все отношение к нему? И это даже не личное оскорбление. У нее и в мыслях не было меня задеть. Мы просто отдыхали семьями, обсуждали последние просмотренные фильмы. И тут ...
Есть такой показатель народной популярности того или иного деятеля или руководителе страны, как анекдоты о нем. Очень много анекдотов было о Брежневе, Сталине, Ленине. Вроде были о Хрущеве, хотя я не помню в силу возраста. В перестройку были анекдоты о Горбачеве, но со знаком минус. Были ...
**
Тут-то увидел Акакий Акакиевич, что без новой шинели нельзя обойтись, и поник совершенно духом. Как же, в самом деле, на что, на какие деньги ее сделать? Конечно, можно бы отчасти положиться на будущее награждение к празднику, но эти деньги давно уж размещены и распределены вперед. ...
В начале войны было сколько-то случаев, когда хамасню клали в наши больницы . Народ зверел, начальство вынуждено было обещать, что больше не будет. Ошиблись, неразбериха. Будем лечить только в тюрьмах. С тех пор добавилось сведений о том, какое " обслуживание " получают наши заложники -- ...