Рэжым random

топ 100 блогов siarhiejsalas — 05.01.2010 Нешта цяжка я ўспрымаю беларускую музыку. Прычым аднолькава, што тую, якая з БТ (афіцыйная) ці зь Белсату (альтэрнатыўная). А быў час, калі я слухаў “Краму”, “Уліс”, “Мясцовы час”, “Палац”, “Народны альбом” (нешта там яшчэ, нават NRM!) і штосьці ва ўсім гэтым знаходзіў для сябе. Нават разы тры зьезьдзіў на Басовішча – папіў нясмачнага польскага піва, паспаў у намёце, памыўся з гідранта, паназіраў за мясцовымі алькашамі, нават крыху нешта рабіў пад сцэнай (штурхаўся, мабыць). А! І яшчэ ў мяне рамантыка была. Але гэта няважна, бо даўно і няпраўда, а можа нічога і не было, а я ўсё зараз выдумаў :)

Потым мне падсунулі Алена, пасьля якога мяне ледзь моцна не званітавала. І вось пасьля яго нешта надламілася. Я зразумеў, што слухаю ўвесь гэты белмузнабор толькі таму, што сьпяваецца па-беларуску, а насамрэч струны мае амаль не кранаюцца. І ўжо канчаткова мяне дабілі севярынцаўскія дыскатэкі, а таксама суполкі аматараў беларускай музыкі, якія слухалі, здаецца, усё, абы толькі на мове – няважна, якасная музыка ці не, сэнсоўныя тэксты ці не.

Калі ў мяне зьявіўся першы mp3-плэер, вядома, для беларускай музыкі ў ім месца не знайшлося. Так доўжылася некалькі гадоў запар.

І вось іду я неяк некалькі дзён таму па праспэкту ў Менску ў раёне “Патыё” і тут раптам недзе паміж Diorama, U2 і DM чую нейкі пройгрыш нехарэктарны для майго вуха і словы:

“Залаты гадзіньнік у чорнай вароны,
Хлопец дурны, як малпа з каронай…”


Аказваецца, я выпадкова спампаваў “Belarus Freedom” Ляпіса ня ў ноўт, а адразу ў плэер і вось ён сярод 8 гігоў музыкі нечакана ўсплыў у нечаканым месцы! Прызнаюся, у мяне нават пальцы ў кулакі сьцяліся – так мяне прабіла на эмоцыі. Класная песьня, класная музыка, класныя словы, класнае выкананьне. Барыкадная.

Але наўрад ці гэта ёсьць прарывам у маім асабістым успрыняцьці нашай музыкі, якая, на мой погляд, моцна замкнутая ў сваіх межах і ніяк ня можа аказаць уплыў на масы. Такое ўражаньне, што нашыя музыкі як і палітыкі нічога ня могуць сказаць новага, а толькі паўтараюць тое, што ўжо сто разоў казанае.

Ня ведаю, калі ў наступны раз рэжым random мяне выведзе на “Belarus Freedom”…
?

Оставить комментарий

Предыдущие записи блогера :
Архив записей в блогах:
За что люблю фильмы от Universal, так это за логотип - земной шар. Он круглый, и можно сразу определить, не вытянута ли картинка по вертикали. Отгремели салюты праздничных дней, отшагали "мильоны", пропев марши, отшумели (?) летние дожди. Я сейчас ...
Я вам не скажу за всю Одессу, вся Одесса очень велика Но и Молдаванка и Пересыпь обожают Костю-моряка Когда приезжаю в незнакомый город , меня в первую очередь интересуют не памятники, а жители города. Хочется понять, чем они живут и на что надеются, чего ждут от жизни. За три дня пребыва ...
Хотя все противники нынешнего президента сегодня радостно кричат "Ага!" после публикации Daily Mail, которая ссылается на неназванный источник, я всех их снова разочарую. Якобы Путин приобрел виллу в Испании, где собирается встречать старость и... выращивать виноград, делать из него вино и ...
В частной лавочке Грефа, ★"Сбербанке", это частная, а не государственная компания, если кто не знает, последние год-полтора как usus используется такая практика : клиентов регулярно обсчитывают при выдаче нала на 2-5-10 тысяч. Разными способами - проводя операцию списания дважды, или ...
...