Добры дзень!
siarhiejsalas — 30.12.2009
У гады майго юначага нацыяналістычнага чаду нехта мне ўбіў ў голаў,
што па-беларуску можна вітацца толькі “Добры дзень!”, “Вітаю!”,
“Прывітаньне!” і г.д. Хто ўбіў, ня памятаю. Гэта маглі быць моўныя
пурысты ад мёртвай літары, а маглі быць моўныя пурысты і ад жыцьця.
Ня сутнасна.Галоўнае, што мяне пераканалі ў тым, што “Добрай раніцы!” ці “Добры вечар!” – гэта калька з той адзінай мовы, якая “нармальная”. І цяпер я з гэтым “дабрыднем” вельмі няёмка сябе адчуваю, калі са мной вітаюцца “Доброе утро!” ці “Добрый вечер!”
Нядаўна вось так павітаўся “дабрыднем” з адным пахілым ужо адстаўніком. На што той пасьміхнуўся ў мае блакіты ўсімі сваімі зморшчынамі: “Ну какой же сейчас день, Сергей? Сейчас же вечер уже!”
Карацей, у такіх выпадках адчуваю сябе нейкім вар’ятам, які згубіўся паміж усходамі і заходамі сонца. Дый ня вучыць жа кожнага таму, чаго сам толкам ня ведаеш.
Эффективность флотационных установок в процессах очистки сточных вод автомобильных моек
САРАТОВЧАТА 9
Эндрю покинул Роял Лодж в понедельник вечером
Почему в отношениях пропадает сексуальное влечение — психологическая причина, о
Кинокартина "Новая волна" актеры и реальность :-)
Стой, кто идет?!
Многоликая "Татьяна"
Леди Элиза и леди Амелия Спенсер на Венском оперном балу. 
