Сакратаркі раённых судоў
siarhiejsalas — 28.12.2009 А я люблю хадзіць у беларускія суды! Проста фанацею! А-ба-жа-ю!Вусны, налітыя (ці аблітыя) гранатавым сокам. Замішэненыя чорнай тушшу вочкі. Загнутыя ў дугу і адлякаваныя да сантэхнічнага бляску пазногці. Чорная спадніца, якая патрэсквае электрычнымі разрадамі на пругкіх клубах. Чорныя панчохі ў сетачку. Ну, і канешне! Канешне! Канешне! Канешне! Чорныя батфорты вышэй калена!
Вось такая пава – сакратарка раённага суду – запісвала мае напаўблытаныя паказаньні.
А побач ён – сур’ёзны і недатыкальны судзьдзя. У чорнай мантыі з залацістай аблямоўкай. Суворы позірк праз бліскучыя акуляры. Лягічна збудаваныя пытаньні, як хмарачосы ў Нью-Ёрку…
Усё нармальна, толькі не разумею я, ці ёсьць тут нешта ад бутафорыі? А калі ёсьць, дык у чым яна найбольш праяўляецца – у батфортах, што вышэй каленяў, або ў чорнай мантыі з залацістай аблямоўкай? ) А можа ў іх спалучэньні? ))