Крэпасьць без байніцаў

топ 100 блогов siarhiejsalas02.01.2010 Сёньняшнему кіраўніцтву БНФ, якое мне пакуль што сымпатычна, на жаль, ня ўдасца перабіць той змрочны вобраз арганізацыі, які запаў у галовы нашых суграмадзянаў. Ідэі ёсьць, але сіл і сродкаў для рэалізацыі няма. Увогуле.

Мы ўжо даўно ня фронтаўцы, як любілі казаць на вузенькіх сойміках заснавальнікі БНФ з налётам ужо даўно недарэчнага рамантызму 80-х, а насамрэч – бэнээфаўцы, як нас называюць нашыя суседзі. Часьцей за вочы, а часам і ў вочы. Шэрыя, азлобленыя, увесь час усім незадаволеныя, буркатлівыя. Партыя бясконцых папяровых адозваў і справаздачаў з вашынгтона-брусэльскіх вандровак.

Некалі БНФ зьбіраў незадаволеных, якія, знаходзячыся ў стане калясальнай разгубленасьці і бездапаможнасьці, вельмі хутка трансфармаваліся ў звычайных ненавісьнікаў усяго таго, на што ня здольныя былі хоць неяк паўплываць. З канца 90-х БНФ перастаў зьбіраць і такіх. БНФ сёньня – гэта міраж.

Тыя хто яшчэ некалькі месяцаў таму кіраваў гэтай нацыянальнай крэпасьцю з абваленымі байніцамі і мурамі, з інтэлігенцкімі ўхмылкамі ўсё яшчэ спадзяюцца вярнуцца. Але ўжо ня вернуцца, як бы ня пыжыліся, бо цягнік зьехаў. Цягнік – на іншай станцыі.

Пазьняк, які даўно абсалютна нічым не займаецца, называе Янукевіча і цэлы шэраг іншых, у тым ліку мяне, – агентамі спэцслужбаў. Тое ж гучыць з вуснаў прыпыленых палітпаплечнікаў некалябаранта Вячоркі. Мяне гэта сьмяшыць і я дзіўлюся, што я меў агульнага з усімі гэтымі людзьмі столькі гадоў?

Зрэшты, палітпаплечнікі абралі для сябе адзіны слушны шлях, бо іншага для такіх як яны няма – назад за Пазьняком. У пазьнякоўскім тунэльчыку, што праўда, вузкавата, плечы не разгорнеш і цемнавата, але месца яшчэ ёсьць.
?

Оставить комментарий

Предыдущие записи блогера :
Архив записей в блогах:
В Минске была позавчера перейдена грань, отделявшая прежде авторитарный режим от диктатуры. Все-таки это не было еще диктатурой до этого. Но теперь уже. Лукашенко вчера говорил без остановки несколько часов, говоря, что дал указание действовать ...
Почему-то стали разражать сообщения на всяких мамских форумах класса в начале ...
С грибами извечный вопрос. В условиях когда денег и времени все равно дохуя, то собирать грибы или покупать? Избыток времени подстрекает собирать, а избыток денег велит покупать. Хуй его, короче, те грибы знает. ...
В честь успешного запуска проекта пошли с коллегами в ресторанчик в соседнем Пало Альто. Аборигены :) посоветовали греческий - и мы в общем не разочаровались. Вполне аутентично, разве что за такой размер порции в Греции подвергли бы, наверное, остракизму :). Но в итоге наелись. Стартер ...
Netflix выпустил новый трейлер второго сезона «Ведьмака», который выйдет 17 декабря. В трейлере появляются Геральт (Генри Кавилл), Цири (Фрейя Аллан), Йеннифэр (Аня Чалотра) и другие герои. Подписывайтесь на мой телеграм-канал: https://t.me/podosokorsky ...