Улёткавае спаборніцтва

топ 100 блогов siarhiejsalas — 04.02.2010

Тое што нашыя кадравыя апазыцыйныя палітыкі ў пераважнай масе сваёй адарваныя ад жыцьця звычайных людзей – факт неаспрэчны. Цяжка назваць сябе палітыкам, але я таксама часьцей лётаю не на тых арбітах.

Занадта шмат мы ўвабралі эўрапейскага досьведу, забыўшыся на досьвед свой – беларускі. Далёкія ад шараговага выбарца ідэі хаваюцца ў прыгожых абгортках пад задуменнымі брэндамі. Буклеты, улёткі, брашуры робяцца ужо ці не па дызайнэрскіх або калядызайнэрскіх канонах. Але не ўспрымаюцца і не чытаюцца. Чаму?

Памятаю 2003 год. Мясцовыя выбары. Шэраг маіх сяброў мелі фэерычны посьпех, сталі дэпутатамі. Паглядзець на іх інфармацыйную прадукцыю сёньня – ня ўпэўнены, што нехта пакажа, бо з эстэтычнага гледзішча гэта суцэльны жах. У 2007 годзе ўжо было інакш. Усё больш улётак зь лёгкім намёкам на дызайнэрскія правілы, але ўсё менш посьпеху. Нехта скажа, што рэжым стаў больш суворы. Пагаджуся. Але ёсьць і іншыя прычыны. Ня менш важныя.

Закрану толькі адну.

Для некаторых палітыкаў адбыўся незаўважны сыход у чыста ўлёткавую эстэтыку. Нейкае такое ўлёткавае спаборніцтва пачалося – хто зробіць сябе прыгажэй. А сутнасьць ня ў гэтым. Сутнасьць у тым, што сярэднешараговы жыхар спальнага рабочага мікрараёна ўсё роўна не заўважыць і не зацэніць разнастайных дызайнэрскіх наваротаў, а калі што зацэніць, то толькі зьмест матар’ялу. І як бы палітык там ня граў са шрыфтамі і абзацамі – належна ўспрынята гэта ня будзе і на адсотку падтрымкі гэта не адаб’ецца.

Заўважыў таксама такую рэч, чым менш папулярны палітык сярод шараговага выбарніка, тым больш ён надае ўвагу форме сваёй улёткі, чым зьместу. Праца зь людзьмі замяняецца імітацыяй. Прыгожа, стылёва, эрганамічна, але гарачым струмянём у пясок…

Беларусы – няпафасныя людзі. Калі слова шчырае і ў кропку,  яны яго прапусьцяь праз сэрца нават калі гэта будзе суцэльны тэкставы абзац. Кажу гэта з уласнага досьведу.

Так, мае ўлёткі абсалютна недасканалыя. Але нават недасканалыя, некаторыя зь іх мелі посьпех. Бо, мяркую, ідэя прыйшлася да сэрца людзей, а на форму ніхто і ўвагі не зьвярнуў. Сёньня я ня ў выбарах, сёньня я назіраю, але хачу даць параду будучым кандыдатам – забудзьцеся на форму, сканцэнтруйцеся на зьмесьце :)

Улёткавае спаборніцтва

2008 год. Лісты ад людзей, якія адрэагавалі на зьмест, а не на форму

Улёткавае спаборніцтва

Той самы год. Подпісы?

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Помните фразу из фильма: «Это наша корова и мы ее доим»? Так вот, порой мне кажется, что именно по такому принципу живут и действуют наши страховщики. Корова, в данном случае, мы с вами и нас они доят с огромным удовольствием. Пардон, друзья, сколько это может продолжаться? Причем сокру ...
В прошлом месяце Генеральная ассамблея ООН в очередной раз подтвердила свою откровенную и враждебную предвзятость к еврейскому государству. Подавляющим большинством голосов – 125 против 8 при 34 воздержавшихся – она проголосовала за финансирование не имеющей прецедентов постоянно ...
Демонтаж социализма и СССР во многом осуществлял зять Косыгина - академик Д. Гвишиани. Чего не мог не знать глава правительства Косыгин. Благодарные олигархи в его честь в сентябре 2023 года назвали судно. Да, всех надо благодарить за олигархизм - и царей, и Сталина, и Хрущёва с ...
Разрешите покурить. Благодарю. Жаль, что нет сообщества "Кухонные разговорчики, как революционный момент", а то и кофе попили бы заодно. Приехала к Вам из Ялты, чтобы сообщить, что не все у нас в Крыму хорошо, кое-что у нас просто замечательно. Я - о ...
История слова «педагог» берет свое начало в Древней Греции. Оно было образовано от древнегреческого paidagōgos. А этот термин, в свою очередь, получился путем сложения двух корней: ...