Вера

топ 100 блогов siarhiejsalas06.01.2010 Ад майго дому да царквы Cьвятога Дзьмітрыя Данскога 150 мэтраў. З аднога вакна я бачу толькі “армейскую” цэмэнтавую агароджу, пафарбаваную ў звычайную вохру. Зь іншага бачна і сама царква. Царква прыгожая, ладненькая, жоўценькая, зь зялёным купалам і залатым крыжам. Я ніколі ня быў у гэтай царкве. Бо мае стасункі зь верай нявызначаныя.

Хто я – праваслаўны, каталік, вуніят ці агностык – ня ведаю дагэтуль.

Прозьвішча маё, па ўсім відаць, мае вугорска-славацкія карані. Адну з маіх прапрабабуляў звалі Францішка Баўціха. У стрыечных сёстрах бабулі па лініі маці была Дамініка, што праўда, я не зусім ведаю поўную ступень яе сваяцтва.

У вёсках, адкуль мае дзяды, няма ані цэркваў, ані касьцёлаў.

Па бацькавай лініі дзед Сяргей, які граў на гармоніку на вясковых вясельлях, быў далёкі ад веры. Ня памятаю, каб ён нешта казаў пра Бога. Ніколі ня бачыў, каб бабуля Зіна малілася, але ў хаце вісеў адзін абраз Сьв.Мікалая Цудатворцы, здаецца. З барадой як шуфель. Я тады думаў, што гэта і ёсьць Бог. Мне было крышку страшна. Крышку, бо абраз вісеў у куце над абедзенным сталом, і я амаль ніколі не заставаўся сам насам з тым абразом. Побач заўжды была ці бабуля, ці дзед, ці яшчэ нехта – і вусьціш сама сабой адганялася.

Сапраўдную ж вусьціш наганяў іншы абраз. У хаце маіх дзядоў па лініі маці. Дзева Марыя зь немаўляткам Ісусам у куце пад стольлю ў гасьцінным пакоі, аздобленая штучнымі кветкамі і да самае падлогі белымі карункамі. Я вельмі баяўся знаходзіцца ў тым пакоі, мяне палохала ў ім літаральна ўсё. І ўсё праз той абраз. Мне здавалася, што за карункамі нехта сядзіць, чакаючы моманту, каб схапіць мяне ў невядомы і страшны сьвет. Другія дзьверы з пакою, якія вялі ў сенцы, былі заўсёды зачыненыя. Але мне ня раз уяўлялася, што іх вось-вось зараз нехта адчыніць і прыйдзе за мной. З таго сьвету.

Маміна маці бабуля Воля малілася заўжды толькі перад сном, зьвесіўшы хворыя ногі з ложка. “Што ты робіш, баба?”, – пытаў я. “Ай, адчыпіся”, – звычайна адказвала яна мне. Бабуля была ёлкая на язык, за эпітэтамі і вобразамі ў кішэню ня лезла. Калі я запытаў, чаму ідзе дождж, яна, напрыклад, адказала, што гэта Бог зь нябёсаў сцыць. Я ў гэта, быццам, верыў, а нібыта і не, але нейкія працэсы ў маёй пацанскай галаве адбываліся. Недарма ж я запомніў гэты момант.

Жаху бабуля нагнала на мяне распавёўшы пра тое, як Бог пакараў вёску за сквапнасьць, абрынуўшы дамы разам зь людзьмі пад ваду П’явіч-возера. Гэтая гісторыя вельмі мяне ўразіла. Тады я на ўсё жыцьцё зразумеў, што Бога трэба баяцца і ён злы.

Дзед Васіль заўсёды быў у працы – ад сьвітаньня да зьмярканьня – глухі і нешматслоўны. Францішка Баўціха была менавіта яго бабуляй. Ён ніколі не маліўся.

Пахрысьцілі мяне ў гадоў восем разам з стрыечнамі братам і сястрой менавіта пад тым абразом, які наганяў на мяне найбольшую вусьціш. Поп, так яго называла бабуля, прыехаў з суседняга мястэчка. Памятаю толькі тазік з вадой і тое як ён па-стараславянску чытаў малітвы, а я ўсё ня мог дачакацца, калі ж ён спыніцца і адпусьціць нас. Поп мяне таксама крыху палохаў. Мабыць, тым, што не ўсьміхаўся і ня быў падобны на звычайных людзей.

Мае бацькі і дзяды ў царкву не хадзілі ніколі (адно на пахаваньні), а тэма веры ўздымалася толькі падчас фарбаваньня курыных яек у цыбульным шалупіньні. Дый тое ў незразумелым мне сэнсе: “Хрыстос увасрос!” Чаго раптам? Мабыць, праз усё гэта я доўгі час у дзяцінстве ня мог адрозьніць царкву ад касьцёла. Касьцёл Сьвятога Андрэя ў Слоніме, які ў тыя часы быў саляным складам, я, памятаю дакладна, называў царквой.

… А тая царква Cьвятога Дзьмітрыя Данскога, што непадалёк ад маіх вокнаў, упрыгожвалася ў тым ліку і маім беларускамоўным сябрам – кавалём, мастаком, пчаляром – Алесем Панцялеем. Ён зрабіў для яе каваную аздобу па-над уваходам.

Сёньня праваслаўныя рыхтуюцца адзначаць Раство. Да храма – 150 мэтраў, якія прайсьці мне неверагодна цяжка. Нібыта Дзьмітры Данскі зь мечам стаіць на варце і ня хоча ўпускаць у храм маю нацыянальнаю самасьвядомасьць.

Хаця, магчыма, і схаджу. Паглядзець на каваную аздобу майго сябра…
?

Оставить комментарий

Предыдущие записи блогера :
Архив записей в блогах:
*** Слезы *** Если я что и поняла за это время, так это то, что плакать надо исключительно дозировано и в одиночку. Дети не переносят плач взрослых, им это кажется диким, сверхъестественным, словно это не плачущая мама на диване, а залетевший по ошибке птеродактиль, громко сопящий, ...
Штабом Армии Юго-Востока принято решение, выдвинуть ультиматум Луганской областному совету и потребовать: В течении ближайших 10 часов собрать экстренную (внеочередную) сессию, на которой депутаты выбранные жителями Луганской области обязаны принять следующие решения: ​ 1. ...
Смотрю новости, про землетрясение в Гаити. Россия послала туда госпиталь и ...
Как интересно развиваются события вокруг российского газопровода «Северный поток-2», на который возлагает очень большие надежды монополия «Газпром». Дело в том, что стало известно о возможном выходе из проекта французской компании Engie SA, которая обеспечивает финансированием 10% ...
Почему россияне, а вообще - конкретно русские, так подвержены пропаганде? Почему они так моментально подсаживаются на внедряемую мифологию и живут ею и какие-то россказни из неё приводят в качестве аргументов в различных дискуссиях? Да, собственно, по тому, что не помнят своего родства и ...