Састарэць у шматпавярховіку

Сталы ўсланыя цыратамі, хлебныя крошкі, канапы з пролежнямі, кульбы, палкі, таблеткі, іконы. Старыя здымкі за шклом сэрвантаў. Жаўтаватае сьвятло на сьценах ад лямпаў накальваньня. Радыёкропка на кухні.
Гэтыя людзі нікому непатрэбныя. І іх так шмат сярод нас, насамрэч. Страшна вось так сустрэць сваю старасьць. У шматпавярховіку.