Ятвягі

топ 100 блогов mauklivy — 20.03.2010

 

З нагоды яцвягазнаўчых каментароў:

http://gedygold.livejournal.com/45775.html

http://kryviec.livejournal.com/375222.html

І асабліва вось гэтага :) http://kryviec.livejournal.com/375222.html?thread=5090742#t5090742

 

Сапраўды, “бывае досыць цяжка адрозніць карэктную і абгрунтаваную інфармацыю ад чарговых міфаў і тэзаў, выдуманых хворай фантазіяй аўтара, які да таго ж выдае свае ідэі за адзіныя верныя ў свеце”. Гэта так. Пагаджуся, што “трэба спалучаць усе наяўныя крыніцы. І не адкідаць тыя, якія супярэчаць уласнай думцы, бо атрымоўваецца падгон фактаў пад гіпотызу”. Давайце толькі не будзем гнуць пальцы і пагледзім, дзе інфармацыя карэктная і канкрэтная, а дзе можна казаць аб спрэчных гіпотэзах і тэзах.

 

Паколькі пан Ятвягі [info]gedygold адмаўляецца ад канструктывістскай мадэлі этнічнасці, а адстойвае традыцыйны для археолагаў Ўсходняй Еўропы культурна-гістарычны метад, мы будзем ў спрэчцы карыстацца гэтым метадам (каб не з’яўлялася, як слушна заўважыў пан kryviec, праблемы камунікацыі). Ад гэтага, праўда, не становіцца больш моцным аргумент супраць канструктывізму: “шмат складаных словаў, а сэнс ясней не становіцца”. Калі хтосці ня разумее, што значыць “ўляўляемые супольнасці”, то застаецца толькі развесці рукамі.

 

Пан Ятвягі [info]gedygold піша: “Відавочна, што на тэрыторыі Беларусі няма каменных курганоў, якія мелі б датыроўку ранейшую за канец 11 стагоддзя і суадносіліся б напрамую з ятвягамі. Прычым, заўваж, такіх помнікаў у Польшчы – як гразі. У той жа Польшчы маецца ў наяўнасці пераемнасць паміж культурай каменных курганоў жалезнага веку і сярэднявеччам. На Беларусі такой пераемнасці няма”.

 

Тэза пра тыя невядомыя польскія помнікі, якіх “як гразі”, памылкавая. Ў Польшчы таксама няма пераемнасці паміж гэтак званымі “яцвяжскімі” каменнымі курганамі і сярэднявечнымі ятвягамі. Ў першым тысячагоддзі на тэрыторыі сучаснай Сувалкіі існавала гэтак званая “Судоўская культура”, сфармаваная калісці пад значным багачоўскім ўплывам (польскія археолагі спрачаюцца нават ў вызначэнні судоўскай культуры – ці можна яе лічыць на першых этапах судоўскай, ці багачоўскай). Гэта ў яе час з’яіліся пахаванні ў каменных курганах з вялікімі залатымі каштоўнасцямі. Няма ніякіх дадзеных, што гэта быў “этнас ятвягаў”. Культура знікае ў 8 ст., і пасля гэтага ў Сувалкіі пачынаецца археалагічны вакуум. Няма ніводнай металічнай знаходкі, ніводнага могільніка, ніводнай крэпасці, якія б датаваліся 8—сяр. 11 ст. (гл. артыкул Engel M., Iwanicki P., Rzeszotarska-Nowakiewicz A. «Sudovia in qua Sudovitae»: The new hypothesis about the origin of Sudovian Culture // Archaeologia Lituana. Vilnius, 2006. Vol. 7. Р. 201 ). Адзінае гарадзішча (не ў Сувалкіі, а ў літоўскам Занямонні) функцыянавала ў Каукай, а там як раз знойдзены ланцэтападобныя навершшы, як і ў Кульбачына. Ў Сувалкіі нейкія культуровыя змены пачынаюцца толькі з сяр. 11 ст. (тады з’яўляюцца пахаванні), да гэтага часу, з пункту гледжання культурна-гістарычнага метаду, там нікога няма. На каго ж тады хадзілі Ўладзімір і Яраслаў ў канцы 10 і трыдцатых-саракавых 11 ст.?

 

На якой падставе можна звязваць з “ятвягамі” Сувалкіі, зніклымі ў 8 ст., і каменныя магілы Панямоння і Верхняга Падняпроўя ў 14-16 ст.? Вы ведаеце хаця б адну “каменную магілу” ў Сувалкіі? Каменныя магілы гэта не курганы, а грунтовыя пахаванні, не язычніцкія, а хрысціянскія, распаўсюджаныя нават на падняпроўскай Свіслачы. Няма ніякіх падставаў, каб лічыць іх пакінутымі толькі яцвяжскімі язычніцкімі бежанцамі.

 

Што да іншых нападаў:

“Затое з фразы “У ятвезі е жалезо, рыбалоў спушчая яго на ніз на ланцугу, і лотка застанаўляяцца” ён смела робіць выснову аб тым, што ятвезь – гэта якар.

Хм??? Значэнне слова ўзята з слоўніка гарадзенскіх дыялектаў Т. П. Сцяшковіч (Там пададзена фанэтычная транскрыпцыя “у йатвезі е жалезо, рыбак спушчайа йаго на ніз на ланцугу, і лотка застанаўляйацца”: Сцяшковіч Т. П. Матэрыялы да слоўніка Гродзенскай вобласці. Мінск, 1972. С. 576; Топоров В. Н. Прусский язык: Словарь: I – K. М., 1980. С. 19.

 

“Пра сацыяльны, а не этнічны тэрмін у дачыненні да ятвягаў я ўвогуле маўчу. Пачытай уважліва галіцка-валынскі летапіс – там відавочна, што ятвягі маюць родавую структуру. Кожны род займае пэўную тэрыторыю. У іх вядзяляюцца простыя людзі і нобілі. Аналогія з тымі ж прусамі поўная”.

 

Вы зараз кажаце аб крыніцах 13 ст., а мова ідзе аб ятвягах 10-11ст. Пра радавую структуру ў ГВЛ нічога няма, толькі імёны правадыроў-князёў. Гэта ўжо іншы час – гарадзішчы ў Сувалкіі імкліва з’яўляюцца ў 12-13 ст., што паказвае сацыяльныя змены, ў выніку якіх з’явіліся мілітарызаваныя групы і ў 13 ст. іх правадыры становяцца вядомымі ў ГВЛ. Ў Сувалкіі мне невядома ні воднага гарадзішча 10-11ст., якое выкарыстоўвалася як абароннае паселішча.

 

“Што тычыцца ўзгадваемай ментальнай геаграфіі і доўгіх выкладак на тэму таго, што судовы, дайнавы і ятвезь гэта адно і тое ж, але пададзенае ў крыніцах рознага походжання (польскага, нямецкага. рускага), то тут аўтар таксама кола вынайшаў. Яшчэ Рыбакоў прыводзіў вытрымку з указа імператара СРІ, са спасылкай на Геруліса “Terram vocatam Suderlant alias Jetven" "земля, называемая Судовией или Ятвягией".” (Gerullis G., 1921, S. 44). Ён жа пісаў, што трэба адрозніваць каменныя курганы ятвягаў ад жальнікаў, якія маглі ўзнікнуць у выніку “сложившегося в результате тесного взаимодействия ятвягов со славянами”.”

 

Гэтую тэзу даўно давёў Ст.Зайанчкоўскі, на якога ў ідуць сталыя спасылкі. Ў той жа час, ігнаруючы гэтую выснову, польскія лінгвісты і археолагі з часоў Налепы (Nalepa J. Jaжwiкgowie: Nazwa i lokalizacja. Biaіystok, 1964) шукаюць ў Сувалкіі чатэры асобных племяні – Дайнаваў, Паляксенаў, Яцвягаў і Судоваў. Нават літоўскі археолаг Таўтавічус піша аб чатырох плямёнах (Tautaviиius A. Jotvingiai, dainaviai, sыduviai, poleksлnai ir... // Lietuvos mokslas. 1994. Nr 2. Кn. 1(2). P. 5).

 

Застаецца пытанне: што за насельніцтва пакінула каменныя магілы? Ятвягамі a priori яго лічыць недарэчна. Паспрабуем ўсё-ж такі выветліць яго сацыяльны статус. Ці яны бедныя? З ювелірнымі ўпрыгожжаннямі у малых дзяўчынак, падобнымі на сталічныя кярнаўскія. Ці такія яны язычніцкія? З крыжыкамі у пахаваных з 12 ст., і крыжамі на каменнях пазнейшага часу!

Падказка хаваецца ў народнай назве каменных могілак: Баяры, альбо баярскія могілкі, і ў кнізе Дубоніса (Lietuvos Didziojo Kunigaikscio Lei?iai), дзе мова ідзе пра каменны магільнік Лейцакапініс. Найбольш верагодна, што каменныя могілкі пакінула полікультуровае ваенізаванае насельніцтва, якое выдзелялася ад астатняга сваім больш высокім сацыяльным статусам. І яно было ўжо ў значнай ступені хрысціянізаваным. Гэта літоўскія ваяры часоў Гедзіміна, Ольгерда і Вітаўта.

 

 

Што да таго, ці існуе сувязь каменных выкладак з курганоў Сувалкіі з традыцыяй выкладывання каменняў на курганах Пабужжа і магілах Панямоння – то, на мой погляд, гэта ня выключана. Традыцыя магла з’яўляцца проста па інэрцыі, па перайманню стылю афармлення курганоў, што заставаліся ад былых часоў ў межах Пабужска-Нёманскага рэгіёну. Пэўныя міфалагічныя стэрэатыпы пры гэтым маглі існаваць. Вось толькі гэта не значыць, што ў каменных магілах з крыжыкамі пахаваны язычнікі. І, дарэчы, наўгародскія жальнікі – гэта іншая гісторыя, але вельмі падобная да панямонска-падняпроўскай: жальнічная традыцыя таксама ўзнікла на мяжы хрысціянства і язычніцтва.

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
И пост от специалиста по изготовлению веников:) : Какой там "геволт"! Психиатр нужен. Срочно! "Человек не может ненавидеть то, с чем у него нет никакого сходства. Только другой человек часто в состоянии указать нам на то, какие ...
Что можно сделать чтобы плохое настроение в один момент улетучилось а хорошее ...
Регулярно встречаю высказывания и комментарии о магазинах ИКЕА в Воронеже, Махачкале, Рязане, Курске, Сочи, Владивостоке, а также на Украине, Белоруссии или Казахстане. Ребята, плохая новость. Там нет магазинов ИКЕА! Есть только неофициальные перекупщики, которые незаконно используют то ...
Чем занимаются люди на уроках? Думаю, что внимательно слушают и конспектируют. А у вот у тех, кого посещают творческие завихрения, конспекты получаются с иллюстрациями. Может быть не у всех, но у меня, да и у сына рисунки были на обложках, на полях (если тетради не приходилось сдавать на ...
Вот так живешь в европейском государстве и кажется все то, что есть у нас - норма для остального мира. Образование, культура, воспитание. Конечно же знаешь, что есть другие культуры, вероисповедания и государства, но кажется, что это где-то там, далеко и может быть все не так как ...