У сотцы
andorac — 23.03.2010
Еду "соткай" на працу. Чытаю "Прессбол". Побач стаяць тры дзяўчыны
гадоў дваццаці. Нешта актыўна абмяркоўваюць. Мяне больш хвалюе лёс
Сяргея Кісляка, ці падпіша ён кантракт з "Сібірам". Зрэшты, адну
частку размовы паненак усё ж выхопліваю.- А ў яе што, ёсць дзіця?
- Ну так, ёй жа 28 гадоў.
- 28? І што з таго?
- Ну я лічу, што кожная жанчына да гэтага часу павінна нарадзіць дзіцё.
Смяюся. Чытаю "Прессбол" далей.
Виртуальные номера: зачем они нужны и как меняется подход к онлайн-регистрации 
