Цымбалістка
andorac — 03.03.2010
У працяг мінулага паста пра жаніцьбу.Размаўляю з дзяўчынай па тэлефоне. Яна расказвае пра нейкага мужыка і кажа:
- А ў яго жонка цымбалістка.
Мяне ў гэты момант нячысты падбівае сказаць:
- Не хацеў бы я жонку цымбалістку.
На другім баку тэлефоннай слухаўкі, ці то з крыўдай у голасе, ці то разгубленасцю.
- А я цымбалістка...
На гэтым пачалася ржачка. Вось так я адпалохаў ад сябе чарговую нявесту. Гора мне!
***
А ўвогуле пра цымбалы я хачу напісаць цэлы трактат, на які мяне некалі падбіла наведванне Эстоніі. Што ж, цяпер дакладна давядзецца. Цымбалы - гэта сімвал твой забыты краю родны!
Кодирование от алкоголизма: как работает метод и какие существуют подходы 
