Сталоўка

топ 100 блогов andorac — 30.12.2009 Мой запалены мозг на Новы год выдаў яшчэ тую псіхадэлічную гісторыю.

Як тое было. Мяне вывелі з залі, каб прыдумаць нейкую байку, а я яе павінен быў адгадаць. Ну вось, я вяртаюся, і мне кажуць, што адбылося злачынства. А я мушу разблытаць гэты клубок.

Адразу глянуўшы на ўдзельнікаў нашага святочнага стала, я зразумеў: "Гэта было згвалтаванне". І ўсе са смехам пацвердзілі, што так-так, згвалтаванне. Я быў уражаны сваёй здагадлівасцю.

"Гэта было групавое згвалтаванне?". Тут ужо ўсе ляглі покатам. Канечне, групавое. Хіба нехта мог сумнявацца?

"Ахвярай была Воля?" І Браніславаўна, апусціўшы вочы долу, з сорамам згаджаецца, што так.

Зірнуўшы ў мутныя вочы Сяргея і Янкі, я зразумеў, што злачынцамі маглі быць толькі яны. Пацвердзілі, што так і ёсць. Мяне не правядзеш!

Потым нечакана высветлілася, што Воля сустракалася адначасова і з Сяргеем, і з Янкам. Але фізічнага спалучэння, як кажа Севярынец, у іх не было. Гэта зусім заблытвала карты, але я застаўся верным сабе і не здаваўся.

З хуткасцю экспрэс-цягніка "Масква-Пецярбург" мне ўдалося дазнацца, што здарэнне нібыта адбылося ва ўніверсітэце. Але насамрэч яго не было зусім. Воля проста вырашыла правучыць за нешта хлопцаў. Падала на іх у міліцыю. Але за што? Шэрлак задумаўся.

І тут да мяне прыйшло разуменне: Канай і Гандуразян - гомікі! Як я мог адразу не дадумацца?! Усё геніяльнае проста! І Воля помсціць ім за іхняе блакітнае каханне. Якая каварная жанчына!

Мне майстарскі ўдалося разблытаць гэтую справу, і я быў цалкам задаволны сабой. Толькі адышоўшы ад смеху, мне сказалі, што гэтае злачынства прыдумаў я сам у сваім хваравітым мозагу. Пасля гэтага я хацеў схавацца за фіранку, але не паспеў.

Не ведаю, як пасля ўсяго гэтага мяне ніхто не выгнаў святкаваць на вуліцу. А Сталоўка [info]volat нават не пабаяўся са мной спаць.

ПС. Кажуць, што самае распаўсюджанае "злачынства" - гэта забойства. А я чамусьці выбраў згвалтаванне. Трэба задумацца.

Оставить комментарий

Предыдущие записи блогера :
28.12.2009 — FM
Архив записей в блогах:
...
Фабричные пельмени сегодня - еда для не самых обеспеченных людей. Как там ни стараются премиальные бренды придать им солидности, все равно приходится продавать со скидкой 35-50%. Просто иначе не берут. И в этих условиях производители вынуждены идти на ослабление стандартов качества. ...
Ну вот опять   история   про шоколадные яйца и американскую таможню. Пограничники нашли в машине канадца два яйца "Киндер Сюрприз", заставили его пешком вернуться через мост в Канаду, потому что даже уничтожить эти нелегальные яйца в Америке нельзя, а надо на канадской земле. И т ...
С этого момента больше не ...
Вот это важно,когда человек культурный.Когда он добрый и душевный. Вот согласитесь,какое то "быдло" ему тут-А пенсии маленькие! Не хватает! А он не только их на..й не послал,но даже хорошего настроения пожелал! Вот,что значит культура! В старые бы времена,холопов батогами бы выпороли,а ...