Прасяшчыя
andorac — 21.06.2010
Учора ўпершыню ў жыцці даў грошы прасяшчаму. На барысаўскім
аўтавакзале да мяне падсеў прыстойнага выгляду мужык, які ледзь
варочаў языком, каб сказаць:- Парэнь, аддалжы пяцьсот рублей?
- Нафіга?
- Кажу, як ёсць. Піва хачу, а не хапае.
Пяцьсаці рублёў у маёй кішэні не аказалася, дастаў тысячу. Мужык абрадаваўся і пабег за дагонкай. Самае цікавае, што хвілін праз пяць вярнуўся з півам. І прынёс пяцьсот рублёў рэшты.
А вы часта падаецце прасяшчым?
***
Пытанне да мужыкоў: падчас галення вы выкарыстоўваеце пенку ці гель?
|
|
</> |
SEO-продвижение сайтов: почему оптимизацию стоит доверить профи 
