рейтинг блогов

топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

топ 100 блогов veragodna07.03.2016 Я нічога не маю супраць жаночага свята, бо калі капнуць глыбей, мала знойдзецца святаў з бездакорным паходжаннем. Для мяне гэта найперш свята вясны і хараства. А таму напярэдадні яго прадстаўляю вам мой суб'ектыўны топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц (парадак адвольны). Помню, пад падобным допісам пра мужчын мае сябры (не будзем паказваць пальцам, хто :) засумняваліся, што ў нас шмат пекных ды зграбных жанчын з пяром у руцэ. І хаця ў цэлым жанчын у класічнай айчыннай літаратуры па сучасных мерках не так і багата, кожная другая з іх  - прыгажуня. Вось вам доказ.

Апытанкі не будзе, бо яны ўсе, на мой погляд, прыўкрасныя. Каго забыла, дадавайце ў каментарах.
Сённяшніх маладых і прыгожых у рэйтынг не ўключала, бо тут дакладна дзясяткам не абышлося б :).

1 Раіса Баравікова (1947)
Недарэмна калісьці Раіса Андрэеўна атрымала тытул секс-сімвала беларускай літаратуры. А вось яе фота ў маладосці - недапрацовачка! - у сеціве няма. Хіба толькі гэта, і тое не самае лепшае.

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц
2 Вера Вярба (1942 - 2012)
Акрамя яркай знешнасці, вылучалася і манерай паводзін, якая нязменна прыцягвала ўвагу мужчын. М. Аўрамчык успамінае: "Вельмі дзёрзка трымалася, вельмі своеасабліва. Я нікога не магу параўнаць зь ёй, нікога з тых паэтаў, якія амаль за сорак год маёй кансультацыі паэзіі прыходзілі да мяне".
Вера Вярба (фота НН)


3 Ларыса Геніюш (1910 - 1983)
Здавалася б, як жанчына з галівудскай, без перабольшвання, знешнасцю магла валодаць такой мужнасцю?
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

4 Гэтая неверагодна абаяльная ўсмешка належыць Маі Львовіч (1933 - 2015)
Вядомая больш як украінская паэтка, Мая Львовіч пісала на пяці мовах, у тым ліку па-беларуску. Бацькі паэткі абое з Беларусі, з Гомельшчыны. Маці паэткі нарадзілася ў Гомелі, бацька - у Ветцы.
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

5 Паўліна Мядзёлка (1893 - 1974)
Так-так! Мядзёлка была не толькі актрысай і Купалавай музай, але і выступала ў друку з вершамі. Я проста ўпэўнена, што такая экзатычная знешнасць была б і сёння запатрабавана у многіх сферах - ад кіно да мадэльнага бізнесу.

Віталь, дарэчы, вам раскажа, дзе можна сустрэць такіх прыгажунь :). Паўліна Мядзёлка дзяцінства правяла ў Глыбокім.
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

6 Алаіза Пашкевіч, або проста Цётка (1876 - 1916)
Між іншым, таксама запатрабаваны сёння тыпаж знешнасці. І гэта без макіяжа!

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

7 Я вышэй скардзілася на адсутнасць фатаграфій нашых пісьменніц у маладым узросце, а некаторыя, як, скажам, Людміла Паўлікава-Хейдарова (1952) і ў свае 64 захавалі прыгажосць.

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

8 Зоська Верас (1892 - 1991)
Людвіка Савіцкая яшчэ і артыстычная была ў дадатак.
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

9 Галіна Каржанеўская (1950) з яе адмысловым безабаронна-дзіцячым хараством.
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц

10 На дзясятае месца ў мяне было тры прэтэндэнткі, але аддам яго легендзе - Лесі Беларусцы (? - 1948), тым больш ужо вунь якую фактуру ёй намалявалі :).
 топ-10 самых прыгожых беларускіх пісьменніц
Адсюль

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Германия, 1974 Режиссёр: Вим Вендерс Сценарий: Вейт Фон Ферстенберг, Вим Вендерс В главных ролях: Рюдигер Фоглер, Йелла Роттландер Жанр: драма Атмосферное кино, спокойное, без изысков: черно-белое, практически без сюжета – стиль роуд-мови . ...
Про покушать. Помню, что в посте про молоко, многие из вас благодарили за рецепты коктейлей. И сегодня я решила поделиться ещё одним рецептом, моего самого любимого коктейля. Этот, можно его назвать, белковый коктейль можно употребить вместо одного из приёма пищи, например, второго за ...
...
Продолжаю разбираться с творчеством Александра Валентиновича Амфитеатрова. Кажется, я неверно оценил его масштаб :) . Хотя, надо признаться, и эволюцию в своих идеях он проделал … извилистую. Вот из позднего: Амфитеатров, А.В. Стена Плача и Стена Нерушимая. [Господи! Спаси ...
Фраза Шойгу, произнесенная им вчера на докладе Путину, касающаяся двух тысяч уничтоженных боевиков в ходе операции, стала причиной двузначного толкования. Дело в том, что за ней было произнесено "выходцев из России". Если между двумя этими фразами есть запятая, то понимать ее нужно как " ...