Мой сябра анёлак
malenki_prync — 21.08.2010
учора зайшоў у цэнтральную кнігарню, каб знайсці якую беларускую кніжку з казкамі для свайго знаёмага 1,5 гадовага анёлка: такую, каб не тое што чытаць ці слухаць, каб глядзець было цікава! каб малюнкі былі вялікія і прыгожыя, і не страшныя!
у кнігарні ці не дзве шафы да верху, набітыя рускімі казкамі ці казкамі на рускай мове (сярод іх ёсць і добра аздобленыя), але беларускіх кніжак - як кату пад'есці!..
вынік: купіў кніжку з вершамі Арцёма Кавалеўскага "Мой сябра Анёлак"...(гэта было амаль што адзінае, вартае, хоць і не казкі, хоць і напісана на ёй "для малодшага школьнага ўзросту", за тое малюнкі файныя і спакойныя)

*( ці не з гэтага ўзросту пачынаецца прышчапленне да беларушчыны, ці беларуская дзіцячая літаратура бедная на казкі і на мастакоў? Спадарства, ці ведаеце, якія-небудзь добра аформленыя дзіцячыя кніжкі (казаць можна і не толькі пра тыя, што зараз на паліцах кнігарняў, а з вашага дзяцінства напрыклад)?
|
|
</> |
Виртуальные номера для регистрации: удобство и безопасность современных решений
Ласло Краснахоркаи. Рождение убийцы
Крутые архитектурное объекты на ретрофото
Мясной салат
Прованс, день 3. Горд и все такое красивое
Стихи перед сном. Федор Тютчев. Есть в осени первоначальной
Без названия
Прогулка на Искитимку

