Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

топ 100 блогов ave2000 — 26.04.2011 Зь Вікіпедыі: "Валачо́бнікі - група мужчын (часам з жанчынамі), якія ў першы дзень пасля Вялікадня зь вечара і ўсю ноч абходзілі двары і сьпявалі пад вокнамі валачобныя песьні...
Валачобны гурт складаўся запявалы ("пачынальніка"), падпявальнікаў, музы́кі (звычайна скрыпача) і механошы, які зьбіраў дары ("валачобнае" - фарбаваныя яйкі, вялікодныя булкі, сыр, невялікія грошы). Валачобны абрад, пашыраны пераважна на Поўначы і Ўсходзе Беларусі, цяпер страціў аграрна-магічны сэнс і бытуе як вясёлая сьвяточная забава."

Праўда, мужчын на гэтае мерапрыемства нам раскруціць не асабліва ўдалося, таму ў нас была "група жанчын, часам з мужчынамі" ))) Таксама мы адступілі ад канонаў адносна часу сутак: пайшлі каля 16 вечара, каб пасьля пасьпець на апошнюю электрычку. Курт наш хадзіў па дварах упершыню, таму напачатку саромеўся. Але людзі шчыра радаваліся, называлі нас малайцамі, казалі, што мы прынесьлі добры настрой, і шчодра нас адорвалі. Вельмі важна, што сьвяткаваньне Вялікадня прыйшлося ў адзін дзень для ўсіх хрысьціянскіх канфесій: можна было заходзіць у кожны дом, ня думаючы пра тое, католікі там ці праваслаўныя, сьвяткуюць там ці яшчэ посьцяць.

Падчас маёй вучобы ў пед. вучэльні на ІІІ курсе ў нас быў конкурс беларускіх народных звычаяў і нашай групе дасталіся акурат "Валачобнікі". Але я з таго досьведу памятаю толькі тое, што мы зь Людкай як самыя высокія былі апранутыя мужыкамі і танчылі зь дзяўчатамі польку. Таксама памятаю, што "хадзілі па хатах" і ў адной зь іх "выганялі нячыстую сілу" )) Нячысьціка грала Вера К., якая цяпер завуч адной з раённых школ ))) Так што досьвед мой не прыдаўся ані. Адну песьню ўзгадала з рэпэртуара Івана Кірчука ("А сьвяты Юрай, дзе ж ты бываў"), рэшту ўзяла з усяведнага інтэрнэту.

Былі мы ўсе невыспаныя пасьля Велікодных набажэнстваў, прыехалі, нібы тры вялыя агуркі. А пасьля добрага Райчынага абеду нас увогуле размарыла. Песьні развучваць не хацелася, настрою не было. Але ён імгненна ўзьнік падчас грымаваньня, і больш не зьнікаў, аж да самога дому )))

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.Перад адказным мерапрыемствам трэба набрацца сіл

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
Грымаваньне. Наша гвЯзда Юля :)

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.Папраўдзе я ня ведаю, а ці трэба ўвогуле выдзелывацца з грымам і вопраткай на "валачобнікаў", ці толькі на Каляды. Але было весела. І вельмі цёпла!

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
"Гаспадынечка-журавіначка" Рая, наш заўсёды галоўны арганізатар ))

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
Сарамлівы Алесь :)

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
У адной хаце бабулька распавядала, як і яны малымі хадзілі па хатах. "А адзін дзядзька нас прагнаў, і было так непрыемна, што дагэтуль памятаю. Усе даўно папаміралі, а гэтае непрыемнае ў памяці засталося." На што мы выказалі спадзяваньне, што прынесьлі з сабой добрую памяць :)

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
У іншай хаце нас вучылі "правільна сьпяваць". Песьня зусім не вясёлая, але з моцным тэкстам, пра тое, што Хрыстос нас збавіў і сьмерць нам больш ня страшная. Пазьней гэтай жа песьні нас вучыў п'яны дзядзька на вуліцы.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.сімвал новага жыцьця

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
Наша мерапрыемства было не адно вясёлай забаваю. З другой па ліку хаты апроч ласункаў мы вынесьлі інтэнцыю малітвы за цяжка хворага Ўладзіміра і яго жонку Галіну. Увогуле бачылі розныя хаты, розныя лёсы, розныя беды. І ўсюды — добрых, адкрытых людзей.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
Адорвалі нас шчодра, але механоша ў нас быў моцны ))

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
А гэта йа, Салоха :)

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.
На гэтай цікавай вулачцы была апошняя кропка нашага падарожжа. Але ж вялікая вёска Краснае, скажу я вам! ))

Валачобнікі-2011 Вёска Краснае, Мінская вобл.Здаецца, яйкамі ды булкамі я наемся на год наперад ))

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Сегодня ровно 59 лет как наша семья из барака на 2-Хуторской переехала в Бескудниково. Наша пятиэтажка с 2017 года в программе реновации. И вчера я получил письмо от Правительства Москвы- в следующем году "будет предложено жилое помещение " здесь же, рядом, в Бескудниково, адрес уже ...
Лучшие посты в сообществе picturehistory за 16 февраля: Честолюбивый маршал Советского Союза Факты про Мумии Голые ретро-девушки 18+ Легковой автомобиль с полным приводом ГАЗ-24-95 Владимир Мигуля: один из самых востребованных композиторов-песенников в СССР ...
Молчал, наблюдал, но, пожалуй, выскажусь... Майдан-3, РПС... Поехали! Забавно видеть то, как после двух дней цирка под названием Майдан-3 так называемые «Революционные правые силы» состоящие сплошь из всякого рода общественного вторсырья, типа тела с кличкой "Фауст", в свое время ...
Груз, размещенный в автомобиле, не должен снижать дорожную безопасность, ухудшать видимость, мешать управлению или закрывать некоторые части автомобиля, включая фары и госномера. Сотрудник ГИБДД напомнил, какие предметы нельзя перевозить внутри автомобиля. Если груз выходит за пределы ...
         Тут ко мне в блог ангел-хранитель с пустым аккаунтом залетел. И сообщил нечто, чего я раньше я по своей наивности совершенно не подозревала. А именно - что я глубоко несчастный человек. Представляете остроту зрения? Ведь ...