Осторожно, весна!
kilgor_trautt — 17.03.2011 Весна набирает обороты, перепады давления становятся все жестче, и психи все отчетливее проступают в информационном пространстве. Особенно это чувствуется на фоне политического катаклизма, проживаемого Беларусью. Здесь, к чисто физиологическим аномалиям, добавились еще и аномалии политико-финансовые.Европейские чиновники, пытаясь ответить белорусам на все укоры по поводу бесконечного заигрывания с диктатурой, выдали "на гора" цифру финансовой помощи белорусским демократическим силам -- 87 миллионов долларов, собранных "с миру по нитке". Подобные заявления у здравомыслящего человека вызывают смех, у идиота -- галлюцинации.
Для того, чтобы понять реальное положение дел, нужно поговорить с теми белорусами, которые что-то делают для изменения ситуации. Даже беглого разговора с руководителями структур, эффективно работающих внутри Беларуси и за ее пределами, достаточно чтобы понять -- нет ни только миллионов, но и тысяч долларов. Нет -- для производства и распространения полиграфической продукции; нет -- для ведения политических и социальных кампаний, хоть в стране, хоть за рубежом; нет -- для покупки полиграфического оборудования и компьютерной техники; нет -- для создания эффективной системы распространения информации; нет -- для ведения международной кампании солидарности...
Для чего есть? Для проведения семинаров, треннингов и конференций. Причем, на территории ЕС, с приглашением европейских же специалистов. По этому поводу вспоминаю одну историю. Однажды, после очередной акции, когда десятки человек находились в приемнике-распределителе в ожидании судебных заседаний, мы собирали людей для того, чтобы поддержать сидельцев перед зданиями судов. Олег Бебенин позвонил одной своей приятельнице в массовую, по тем временам, организацию "Супольнасць", и попросил о поддержке. Приятельница ответила: "От нас никто не сможет прийти -- у нас тренинг по правам человека".
Несколько дней назад прочитал о том, что "Свободный театр" "собирает деньги по всему миру". Понимаю, что писал человек не большого ума, но, между тем, театр в самое ближайшее время может прекратить свое существование именно ввиду отсутствия каких бы то ни было средств к существованию. И виной тому будет отнюдь не белорусская диктатура. Но что говорить о театре, который может хотя бы сыграть спектакль и получить за это какие-то деньги. А что делать общественной структуре, которая годами создавала сеть распространения информации. Ей-то что можно продать за деньги? Она может функционировать лишь за счет частных пожертвований и благотворительных фондов. Но подобная структура не очень интересна европейским чиновникам. То ли дело ЕГУ, БелСАТ или "Радио Рация". Там и бюджеты покруче -- исчисляются в миллионах, и находятся структуры за пределами Беларуси, и лоббировать их легко -- идут по графам "образование" и "сми". А эффективность при свержении диктатуры -- вопрос второй. Точнее -- десятый. Сегодня главное не эффективность борьбы с диктатурой, а эффективность освоения бюджетов.
Вместо того, чтобы создать серьезные экспертные советы, и вычленять эффективные белорусские и европейские структуры, способные противостоять диктатуре, еврочиновники начинают городить новую порочную форму, при которой коррупция будет расцветать по обе стороны границы. Помимо косвенных оценок долгосрочного влияния проектов на политико-социальную среду, есть факторы, которые легко определить: тираж издания или количество посетителей сайта, степень осведомленности жителей страны о проводимой кампании, география покрытия сетью распространения информации и т. д. Но нужны они лишь в том случае, если создаешь эффективный механизм для уничтожения диктатуры, а не просто имитируешь бурную деятельность.
Весенние психиатрические бюджеты диктуют и модель поведения политически активных пациентов. Одни создают бесчисленные "белорусские комитеты" по периметру страны; другие, не желая мелочиться, предлагают сразу создать правительство, и потребовать от всего мира, чтобы его признали, и имели дело только с ним. При этом, оно должно иметь бюджет, сопоставимый с польским, а размещаться где-нибудь в живописных предгорьях Альп, куда и будут наведываться европейские дипломаты, чтобы вручить верительные грамоты демократическому белорусскому царю. В подтверждение своих слов, хочу привести один документ, пришедший по электронной почте под грифом "конфиденциально". Перед тем, как с ним ознакомиться, не забудьте выпить успокоительное -- поверьте, оно не повредит. И берегите психику -- весна идет!
Дазвольце Вас азнаёміць з прапановай па фармаваньні Ценявага Кабінэту Міністраў дэмакратычнае апазыцыі, узгодненай з Аляксандрам Казуліным і дасланай для разгляду Зянону Пазьняку. Мы дамаўляліся ў Браціславе, што я дашлю Вам гэты праект стратэгіі выкарыстаньня міжнародных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.
Калі Вам будзе зручна, пасьлядоўнае абмеркаваньне праекту адрасаванай Вам канфідэнцыйнай прапановы магчыма наладзіць праз скайп.
Напішыце, калі ласка, як выглядае праект з Вашага гледзішча і якім чынам Вам будзе зручней яго абмяркоўваць у далейшым.
КАНФІДЭНЦЫЙНА
1. Прапанова па фармаваньні складу Ценявага Кабінэту Міністраў дэмакратычнае апазыцыі Рэспублікі Беларусь (абноўлена)
Прэм'ер Міністар Ураду - Аляксандар Казулін
Віцэ-Прэм'ер Міністар - Зянон Пазьняк (бясьпека, адукацыя, культура)
Віцэ-Прэм'ер Міністар - Сяргей Калякін (юстыцыя, мэдыі, сацыяльная сфэра)
Віцэ-Прэм'ер Міністар - Станіслаў Шушкевіч (замежныя справы, энэргетыка, камунікацыі)
Віцэ-Прэм'ер Міністар - Міхаіл Чыгір (эканоміка, гандаль, фінансы)
Міністар юстыцыі - Анатоль Лябедзька (Міхаіл Пастухоў)
Міністар энэргэтыкі - Станіслаў Гусак (Аляксандар Мех)
Міністар эканомікі - Барыс Жаліба
Міністар фінансаў - Станіслаў Багданкевіч
Міністар працы й сацыяльных справаў - Генадзь Фядыніч
Міністар транспарту й камунікацыяў - Аляксандар Мех (Леў Марголін)
Міністар гандлю - Зьміцер Бандарэнка (Стась Івашкевіч)
Міністар спорту й турыстыкі - Павал Знавец
Міністар сельскае гаспадаркі й харчаваньня - Васіль Лявонаў
Міністар прамысловасьці - Генадзь Быкаў
Міністар адукацыі - Лявон Баршчэўскі
Міністар культуры - Уладзімер Колас
Міністар лясной гаспадаркі - Васіль Старавойтаў
Міністар інфармацыі - Аляксандар Фядута (Юлія Слуцкая)
Міністар замежных справаў - Пятро Садоўскі
Міністар аховы здароўя - Рыгор Гацкевіч
Міністар абароны - Мікола Статкевіч (Уладзімер Барадач)
Міністар натуральных рэсурсаў ды аховы навакольнага асяродзьдзя - Павал Севярынец (Валянцін Мацкевіч)
Міністар жытлова-камунальнае гаспадаркі - Аляксей Міхалевіч (Вінцук Вячорка)
Міністар унутраных справаў - Мячаслаў Грыб
Міністар cувязі ды iнфарматыкі - Аляксандар Бухвостаў
Міністар архітэктуры й будаўніцтва - Алег Трусаў
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту Выведкі й Бясьпекі - Валер Костка
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту Прамысловасьці Ўзбраеньняў - Павал Казлоўскі
Старшыня Дэпартамэнту Дзяржаўнае Маёмасьці - Юры Беленькі
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту Міграцыі, Грамадзянства й Паліцыі ў справах чужынцаў - Валер Буйвал
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту ў cправах Навукі й Тэхналёгіяў - Радзім Гарэцкі
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту ў cправах Рэлігіяў і Нацыянальных Мяншыняў - Дзіна Шаўцова
Старшыня Канстытуцыйнага Суду - Валер Фадзееў
Старшыня Цэнтральнае Выбарчае Камісіі - Галіна Сямдзянава
Старшыня Дэпартамэнту Дзяржаўнага Кантролю - Гары Паганяйла
Старшыня Генэральнае Пракуратуры - Міхаіл Пастухоў (Алег Воўчак)
Старшыня Дзяржаўнага Дэпартамэнту Тэлевізыйнага й Радыйнага Вяшчаньня - Сяргей Навумчык
Старшыня Дэпартамэнту Дзяржаўных Моваў - Вінцук Вячорка (Станіслаў Суднік)
Кіраўніца Прэсавае Службы Ўраду - Мара Нальшанская
Кіраўнік Сакратарыяту Ўраду - Раман Кавальчук
2. Прапанова пра тэрмін і мэты дзейнасьці Ценявага Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь
Ценявы Апазыцыйны Кабінэт Міністраў павінен выяўляць для міжнароднай супольнасьці й беларускага грамадзтва альтэрнатыву супраць рэжыму Лукашэнкі ды ягонага ўраду да таго часу, калі будзе ліквідаваны антыбеларускі рэжым. Ценявы Апазыцыйны Кабінэт Міністраў мусіць прыняць на сябе функцыі Часовага Ўраду Рэспублікі Беларусь з паўнаважаньнямі Прэзыдэнта краіны, парлямэнту ды выканаўчай улады з мэтай абвешчаньня, падрыхтоўкі ды правядзеньня выбараў Вярхоўнага Савету 14-га скліканьня адпаведна дзейнай Канстытуцыі 1994 году.
Новаабраны Вярхоўны Савет 14-га скліканьня спыніць дзейнасьць Часовага Ўраду, сфармуе новы легітымны ўрад Рэспублікі Беларусь, прыме неабходныя зьмены у Асноўны Закон дзяржавы, прывядзе абавязкі па міжнародных пагадненьнях і закaнадаўства краіны ў адпаведнасьць з нормамі дзейнае Канстытуцыі.
На выпадак абраньня на паўторных выбарах апазыцыйнага да антыбеларускага рэжыму кандыдата на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прапануем абавязаць усіх магчымых прэтэндэнтаў адмовіцца ад фармальнай інаўгурацыі і прыняць на сябе функцыі Выканаўца абавязкаў Прэзыдэнта і Прэм'ер-Міністра Часовага Ўраду Рэспублікі Беларусь.
У мэтах гарантаваньня збалянсаванага функцыянаваньня Ценявага Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь прапануем прызначыць спадара Аляксандра Казуліна Прэм'ер-Міністрам да таго часу, калі будзе ліквідаваны антыбеларускі рэжым і да абраньня Вярхоўнага Савету 14-га скліканьня адпаведна дзейнай Канстытуцыі 1994 году.
3. Працэдура стварэньня Ценявага Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь
Папярэдне ўзгоднена, што Ценявы Кабінэт Міністраў будзе створаны і пачне сваю дзейнасьць да лета ў гэтым годзе.
Прынятая прапанова, што старшыня Беларускага Народнага Фронту ў красавіку правядзе адпаведныя кансультацыі і зьбярэ ініцыятыўную групу дэмакратычнай супольнасьці ў наступным складзе:
Зянон Пазьняк (Старшыня парлямэнцкае апазыцыі Беларускага Народнага Фронту ў Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня),
Станіслаў Шушкевіч (Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня),
Мячаслаў Грыб (Старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня),
Івонка Сурвіла (Старшыня Рады Беларускае Народнае Рэспублікі),
Міхаіл Чыгір (Экс-Прэм'ер Міністар),
Міхаіл Пастухоў (Экс-судзьдзя Канстытуцыйнага Суду),
Валер Фадзееў (Экс-судзьдзя Канстытуцыйнага Суду),
Людміла Карпенка (ўдава Віцэ-Старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Генадзя Карпенкі),
Зінаіда Ганчар (удава Віцэ-Старшыні Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Віктара Ганчара),
Ірына Красоўская (прэзыдэнт Фонду падтрымкі сваякоў забітых рэжымам Лукашэнкі дзеячаў "Мы памятаем").
Ініцыятыўная група дэмакратычнай супольнасьці ўхваліць рашэньне пра стварэньне Ценявага Кабінэту Міністраў Рэспублікі Беларусь і абярэ яго Прэзыдыюм ў складзе Аляксандра Казуліна (адзінага цалкам нэўтральнага дэмакратычнага палітыка ў статусе экс-кандыдата на Прэзыдэнта), Зянона Пазьняка (каардынатара падтрыманага Ўладзімерам Някляевым Руху "За новыя выбары без Лукашэнкі!"), Станіслава Шушкевіча (даверанай асобы Андрэя Саньнікава з найвышэйшым статусам экс-кіраўніка дзяржавы), Міхаіла Чыгіра (даверанай асобы трэцяга паводле вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў дэмакратычнага кандыдата ад Аб'яднанай Грамадзянскай Партыі са статусам экс-Прэм'ер-Міністра дзяржавы) і Сяргея Калякіна (каардынатара незалежнага назіраньня на прэзыдэнцкіх выбарах 19 сьнежня 2010 году ў Беларусі) на падставе таго, што Аляксандар Лукашэнка незаконна ўтрымоўвае пасаду Прэзыдэнта і неабмежаваную ўладу ў краіне антыканстытуцыйнымі дзеяньнямі, а таксама на падставе легітымнасьці прадстаўнікоў апазыцыі, якія разам атрымалі паводле вынікаў незалежных экзыт-полаў у першым туры прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году больш за Лукашэнку галасоў выбаршчыкаў.
Прэзыдыюм Ценявага Кабінэту Міністраў абірае Прэм'ер-Міністра, разьмяркоўвае функцыі паміж усімі намесьнікамі Прэм'ер-Міністра, запрашае і зацьвярджае на пасады ўсіх міністраў і старшыняў дзяржаўных дэпартамэнтаў, выканаўцаў абавязкаў старшыні Канстытуцыйнага Суду, Генэральнае Пракуратуры і Цэнтральнай Выбарчай Камісіі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў кіраўнікоў Прэсавае службы і Сакратарыяту Ценявага Кабінэту Міністраў, усіх палітычных прадстаўніцтваў дэмакратычнае апазыцыі па-за межамі краіны і ўсіх каардынатараў па перамовах пра ўжываньне міжнародных эканамічных санкцыяў супраць антыканстытуцыйнага рэжыму ў Беларусі.
Уладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў павінны заставацца па-за складам Ценявага Кабінэту Міністраў да іх поўнага вызваленьня, бо яны выяўляюць асабовую легітымнасьць прадстаўніцтва дэмакратычнай апазыцыі ў выглядзе ценявага ўраду.
4. Падрыхтоўка Ценявым Кабінэтам Міністраў перадумоваў для ліквідацыі антыканстытуцыйнага рэжыму ў Беларусі
Падрыхтоўка міжнародных перадумоваў для ліквідацыі антынароднага рэжыму ў Беларусі палягае ва ўзгадненьні супольнага й сынхроннага ўжываньня супраць яго эканамічных санкцыяў у сфэрах энэргетыкі ды стратэгічнай прамысловасьці Расеяй, Украінай, Эўрапейскім Зьвязам, Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Нарвэгіяй і Швайцарыяй напрацягу тэрміну, неабходнага для дасягненьня крытычнага ўзроўню грамадзянскага пратэсту супраць дыктатуры.
Намаганьні Ценявага Кабінэту Міністраў у справе ўжываньня міжнародных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму павінны быць падзеленыя на чатыры вэктары:
Расея ды Ўкраіна (каардынатар Уладзімер Ярмошын)
Эўрапейскі Зьвяз (каардынатар Пятро Садоўскі)
Злучаныя Штаты Амэрыкі (каардынатар Ірына Красоўская)
Нарвэгія і Швайцарыя (каардынатар Раман Кавальчук).
Каардынатары з мандатам Ценявага Кабінэту Міністраў на арганізацыю перамоваў з дзяржаўнымі ўстановамі, экспэртнымі асацыяцыямі ды фінансава-прамысловымі групамі адпаведных стратэгічных рэгіёнаў павінны ўзгадніць інтарэсы ўсіх бакоў па ўмовах прыватызацыі беларускіх дзяржаўных прадпрыемстваў і вызначыць агульную стратэгію, згодна зь якой Ценявы Кабінэт Міністраў на ўрадавым узроўні зацьвердзіць плян дзеяньняў у справе ўжываньня міжнародных эканамічных санкцыяў супраць рэжыму ў Беларусі.
5. Кансалідацыя грамадзянскага пратэсту дзеля ліквідацыі дыктатуры ў Беларусі
Кансалідацыя грамадзянскага пратэсту ў Беларусі будзе адбывацца ў працэсе імклівага пагаршэньня жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва ў выніку ўзьдзеяньня міжнародных эканамічных санкцыяў. Рух "За новыя выбары без Лукашэнкі!" павінен сканцэнтраваць усю магчымую рэсурсавую падтрымку Ценявага Кабінэту Міністраў, з дапамогай шырокай дэмакратычнай супольнасьці скаардынаваць грамадзянскі пратэст у краіне і ажыцьцявіць практычную ліквідацыю антынароднага рэжыму.
Ад імя Выканаўчай Рады Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту "Маладое Адраджэньне"
з павагай,
Раман Кавальчук
Старшыня Моладзевага Руху Беларускага Народнага Фронту "Маладое Адраджэньне"