Напішы мне ліст. Папяровы.

Мяне завуць Ася. Сябры да мяне зьвяртаюцца па-рознаму: Ася, Асільда, Асечка, Асенька... Асенька - мой любімы зварот. У мяне сінія вочы. Мяняюць колер на блакітны, калі мне хораша і цёпла. на шэры - калі ня вельмі... Я люблю сіні, блакітны, зялёны, белы, чырвоны... Пах - бэзу, ландышаў... Люблю латэ макіата. Мару завесьці лабрадора. Альбо нямецкую аўчарку. Я люблю сушы, шалікі, рознакаляровыя калготкі, бурбалкі, хлеб з малаком, цёплы вецер у твар, доўгія валасы. зорнае неба, махіта, ровары, шашлыкі, ноч... Я люблю папяровыя лісты: і пісаць, і атрымліваць.. Будзем з табой ліставацца? Я - распачну... У мяне ёсьць котка. Персідская экзатычная. Прыгажуня і разумніца. Ёй 7 гадоў. Палова твару сьветла-шэрая, палова -цёмна-шэрая. Я не была ў Парыжы. Вельмі люблю падарожнічаць. Люблю зялёную і ружовую гарбату. Люблю хадзіць у грыбы, у ягады. Вельмі люблю рыбаліць. Прызнавалася ў каханьні. Аднаму чалавеку... Але... усё апынулася падманам.
Раскажы мне пра сябе.
Напішы мне ліст. Папяровы.
|
</> |