Кіраўнік КДБ агучыў тры версіі тэракту ў Мінску

"На сённяшні дзень у нас ёсць тры версіі. Першая - дэстабілізацыя становішча ў Беларусі", - заявіў В. Зайцаў у аўторак журналістам.
Ён растлумачыў: "Не хачу падкрэсліваць, хто стаіць за спробамі дэстабілізацыі, але тое, што камусьці не падабаецца той ўклад, якім жыве беларускае грамадства, - гэта факт. Гэта спроба пасеяць страх, паніку і незадаволенасць праваахоўнікамі, а значыць - і ўладай".
Другая версія - гэта дачыненне да выбуху маладых экстрэмістаў. "Ёсць прадстаўнікі радыкальных моладзевых экстрэмісцкіх арганізацый. Цяпер завяршаецца крымінальная справа па анархістах. Мы не выключаем, што ў адплату, у першую чаргу, у дачыненні КДБ маглі быць учыненыя падобныя дзеянні", - сказаў у сувязі з гэтым В. Зайцаў.
Гэтая версія ўскосна звязаная з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі, паколькі некаторыя прадстаўнікі моладзевых арганізацый збіраліся удзельнічаць у падзеях снежня мінулага года, калі праваахоўныя органы з выкарыстаннем сілы разагналі масавы мітынг апазіцыі.
Трэцяя версія, заявіў В. Зайцаў, - гэта ўчынак нездаровага чалавека "не толькі псіхічна, але і з пункту гледжання асабістых амбіцый".
(отсюда)