рейтинг блогов

Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на

топ 100 блогов supron-licvin18.08.2021 Месяц назад стала вядома, што гродзенскі бізнэсовец Станіслаў Сямашка выкупіў на аўкцыёне ўчастак зямлі ў самым цэнтры горада паміж апарт-гатэлем на Калюцінскай і домам купца Мураўёва. На гэтым месцы з’явіцца новы будынак, ужо чацвёрты, які будзе належаць Сямашку. Перад гэтым бізнэсовец набыў і адрэстаўраваў дом купца Мураўёва, які дагэтуль амаль два дзесяцігоддзі прастаяў без гаспадара.



Гэтае месца мае выключную каштоўнасць


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Цэнтральная плошча ў пач. ХХ ст. Фота з калекцыі Ф.Варашыльскага


Да Другой сусветнай вайны гэтая тэрыторыя знаходзілася на паўночнай частцы галоўнай гарадской плошчы горада, якая з часоў сярэднявечча называлася Рынак (пазней – Саборная плошча, пляц С.Баторыя, Савецкая плошча). Тут стаялі дамы самых заможных жыхароў горада – купцоў, чыноўнікаў, магнатаў і шляхты. Нездарма цяпер дадзены ўчастак знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Гродна” і ўваходзіць у зону аховы культурнага слоя. Іншымі словамі, гэтае месца мае выключную каштоўнасць як з гістарычнага, так і з горадабудаўнічага пункту гледжання.



Што там было раней?


З канца ХІХ ст. тут, дзе будзе стаяць новы будынак Сямашкі, стаяў вялікі двухпавярховы аб'ём, які займаў палову ўсходняй часткі плошчы – дом купца Лапіна (пазней дом Курляндскага). Будынак выконваў многафункцыйную ролю. Тут знаходзіліся рознага роду крамы, у якіх прадаваўся тытунь, рускія вінаградныя віны, мануфактурныя тавары, мужчынскія капелюшы і шапкі, шкляны і фаянсавы посуд, лямпы рускай і замежнай вытворчасці. Тут жа знаходзіліся гарадская і мяшчанская ўправы, зубны ўрач, сіроцкі суд, піўная крама з продажам піва, банкірская кантора, фотамайстэрня Л.Гельгора.


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Дом купца Лапіна (Курляндскага) у пач. ХХ ст. Фота з калекцыі Ф.Варашыльскага



Мае куды большую гісторыю


Тое, што дом Лапіна мае нашмат большую гісторыю і ўзводзіўся ў некалькі этапаў, аўтар гэтых радкоў даведаўся з Гродзенскага нацыянальнага гістарычнага архіва. Першапачаткова на месцы дома стаялі два розныя будынкі. У 1783 г. маршалкам гродзенскага павету Казімірам Вольмерам была ўзведзена двухпавярховая камяніца на месцы драўлянай сядзібы Александровічаў (выдзелена чырвоным колерам). Уладальнікам іншай аднапавярховай камяніцы, узведзенай да 1795 г., быў Антоні Валовіч (выдзелена сінім колерам).


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Камяніцы Вольмера і Валовіча. Малюнак Н.Орды


У пач. ХІХ ст. гэтыя два дамы выкупіў бургамістр Адрыян Харын, які валодаў імі да 1860-х. У 1870-х нерухомасцю валодаў Янкель Лапін. У 1885 г. падчас вялікага пажару дамы згарэлі, і ў к. ХІХ ст. над вуглавой часткай быў дабудаваны другі паверх (жоўты колер).


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Камяніцы Вольмера (чырвоны колер) і Валовіча (сіні колер) канца XVIII ст. пасля пажару 1885 г. былі перабудаваны і ўключаны ў адзін вялікі аб'ём з надбудовай другога паверха (жоўты колер)


У пач. ХХ ст. уласнікам дома з’яўляўся Цалька Курляндскі,  а ў міжваенны час – Ёхель Зак. Будынак быў моцна пашкоджаны ў часы Другой сусветнай вайны, аднак у руінах прастаяў да 1950-х, пасля чаго быў знесены.


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Будынак доўгі час пасля вайны стаяў у руінах і быў зруйнаваны толькі ў 1950-я гг.


Што прадугледжвае праект будаўніцтва?


Па ўмовах аўкцыёна на гэтым месцы можа быць пабудавана ні што іншае як “аб’ект грамадскага прызначэння”. Гэта могуць быць крамы, офісы або гасцініца. Пры гэтым новы будынак павінен быць 2-павярховым з мансардай. Акрамя таго, праект павінен улічваць вонкавы выгляд і канфігурацыю страчанай забудовы, якая тут знаходзілася раней. Аднак у гэтым моманце ёсць адна супярэчнасць: будынак, які тут стаяў, быў амаль у два разы большы, чым той участак, які набыў Сямашка.


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Участак, які быў выстаўлены на аўкцыён



Архіўная сенсацыя


Літаральна сёння навуковым супрацоўнікам гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея А.Хацько было зроблена архіўнае адкрыццё, якое датычыць згаданага вышэй участка. У матэрыялах Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук быў знойдзены малюнак і план дома купца Лапіна, які быў выкананы ў 1873 г. На ім мы бачым тую частку будынка (гл. вышэй, выдзелены чырвоным), якая  непасрэдна прымыкала да дома купца Мураўёва (варта сказаць што дом Мураўёва ў той час належаў купцу Канелю). Будынак мае рысы як барока (абрамленне вокнаў, высокі чатырохсхільны дах), так і класіцызму (франтон над цэнтральнай часткай, калоны пры ўваходзе). На першым паверсе пазначаны крамы для гандляроў. Няма сумневаў, што на архіўным малюнку прадстаўлены аб’ём, які быў узведзены ў 1783 г. маршалкам гродзенскага павету Казімірам Вольмерам!


Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Абмерныя малюнкі дома купца Я.Лапіна, (К.Вольмера), 1873 г. З калекцыі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук

Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на


Будзе ўпрыгожваннем для горада


Па сваім габарытам дом Вольмера к. XVIII ст. выдатна “ўпісваецца” ў тэрыторыю будучай інвестыцыі. З яго аднаўленнем паўночная частка Савецкай плошчы пазітыўна зменіць свой выгляд. Адноўлены аб’ём будзе гарманіраваць з навакольнай архітэктурай.



Чарговы навабуд або адноўленая камяніца XVIII ст.: што пабудуе Сямашка на
Вельмі падобны будынак к. XVIII ст. знаходзіцца ў Варшаве на вул. Nowy Świat, 1


Акрамя таго, з архіўных матэрыялаў вядома, што пад будынкам знаходзіліся скляпеністыя падвалы. Цалкам магчыма, што яны дагэтуль захаваліся пад зямлёй. Пры граматным падыходзе іх можна будзе экспанаваць як частку інтэр'ераў падземнага памяшкання (так як гэта будзе ў гандлёва-офісным цэнтры "На Замкавай"). Адраджэнне страчанай спадчыны –гэта заўсёды іміджавы крок, пашана да гісторыі свайго гораду, важны ўнёсак у развіццё яго турыстычнай прыцягальнасці. Спадзяемся, што гродзенскі бізнэсовец зробіць вялікі ўклад у адраджэнне спадчыны і пакіне пасля сябе значны след у памяці нашага горада.


Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Вчера в тех журналах, которые так или иначе освещают события в Африке, уделили внимание выступлению Хиллари Клинтон в Замбии, которая весьма недвусмысленно предостерегла африканские страны от "неоколониализма", имея в виду китайскую ...
Я вот чего думаю - а может, написать сценарную заявку сериала про похудение? Но не ...
Долго думал,выкладывать ЭТО сюда,или нет(ИБО ЭТО ПИЗДЕЦ!),но наконец решился,и то,только потому что вопрос замучил: А фотожоп-ли эта фотография? ПРЕДУПРЕЖДЕНИЕ: Под катом находится снимок эротически-шокируещего содержания.Если у вас слабые ...
В Казахстане директор киносети "Арман" заявил, что получил электронный призыв отказаться от проката фильма Алексея Учителя "Матильда". Бауржан Шукенов разместил в фейсбуке полученное им от неких "граждан Российской Федерации, православных верующих" обращение к директорам крупнейших ...
Друзья прислали ссылку на фотографию, вызвавшую подозрение о фотомонтаже - уж больно красиво смотрелись конники на фоне утонувшего танка. Тем более, что одеты они были в польскую форму 100-летней давности, а танк был обычным Т-72 с польской эмблемой на башне. Как оказалось - это не ...