Адам Глобус -
adam_hlobus — 05.02.2010
2010. Ала Паўлоўская – маральнае ўёбішчаГераіня тэлетрылера кажа: “Я – уёбішча! Я – маральнае ўёбішча! Я – краду грошы, абвінавачваю ў гэтым крадзяжы сваю найлепшую сяброўку, яе забіваюць у мяне на вачах, я вяртаюся дамоў, адкаркоўваю шампанскае і працягваю жыць, як жыла! Я – уёбішча…” Гераіня, канешне, выдуманая і ніякім маральным уёбішчам яна не з’яўляецца, бо сама сябе асуджае і сама сябе спрабуе выпраўляць. А вось мая знаёмая Ала Паўлоўская – натуральнае маральнае ўёбішча. У дзяцінстве яе ўзялі з інтэрната ў бяздзетную сям’ю. Алу глядзелі і ласцілі, яе вадзілі ў цырк і каталі на поні, яе выпесцілі і выгадавалі. Ала вырасла ў фурыю з нарошчанымі мёртвымі пазногцямі ды гняздом перапаленых рознаколернымі фарбамі кепскіх валасоў на дурной галаве з маленечкімі вочкамі. Фурыя сядзіць і думае: каб мая баба здохла, як было б добра. Такая ў Алы ўдзячнасць за дагляд, за ласку, за любоў – “Каб мая баба здохла!”. Ала – маральнае ўёбішча. Пра свае цяжкія думы Ала Паўлоўская піша ў інтэрнэтдзённіку, каб іншыя маральныя ўёбкі ёй паспачувалі, бо баба жыве і не здыхае ніяк. Можна сказаць, што я выдумаў Алу Паўлоўскую. Але, хіба можна прыдумайць такое маральнае ўёбішча? Адзінае, што варта з уёбішчам зрабіць – змяніць ёй імя і прозвішча, каб не даябалася.
MoneyFest отзывы 2025: стоит ли доверять онлайн-школе
Недатские образы "Гамлета" (1964)
До чего же ушлый у нас народ!
Осенняя кухня: яблочный пирог
Basilique Saint-Julien de Brioude
Вечер с хозяином
Договорились договариваться дальше
В одном микрорайоне, 1976
О когнитивной победе у Калача, перевернувшей войну и мир.

