Залессе, Пухавіцкі раён
milaumetskaja — 08.04.2024 Залессе-вёсак у Беларусі многаІ мы наведвалі адну з іх не аднойчы
У Пухавіцкім што раёне і на поўначы
Цікавая туды ляжыць дарога
Там лес з раёнам Мінскім на мяжы
Каля яго малая вёсачка Падбор'е
Двароў дзясятак.. Ці спрыяе нам надвор'е?
Нас ад дажджу сягоння зберажы
Дубовы Лес, пад борам, і за лесам
Такая вось кампанія сабралася))
З бусламі ў гняздзечку павіталіся
І рушылі па вёсцы з інтарэсам
На Мінскай вуліцы фарзіцыя пануе
Хутка прыйдзе бэз ёй на замену
Заўважыла яшчэ я перамену
Што возера вады больш прапануе
Ядлоўцы паабапал ад дарогі
Завулак Матэматыкаў - прыгожа!
І маргарыткі выглядаюць гожа
Таксі маршрутнае прыйшло на дапамогу
|
</> |