Вучыся галіць на сваёй барадзе

топ 100 блогов tam-erm28.05.2015
Калі чалавек набыў флейту, то ён мае флейту, калі купіў фотаапарат, то ён фатограф, блогер, а можа наогул калекцыянер помнікаў Леніну (д.Козелужье, Хойникский р-н, Гомельская обл., Беларусь)
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Здаецца, здымак як здымак, Ілліч на ім нават не лысы. Чарговы ўклад у сусветны каталаг помнікаў Іллічу, першая публікацыя. Дарэчы, па Збору помнікаў за 1985 год у вёсцы Казялужжа лічыцца помнік У.І.Леніну каля будынка васьмігадовай школы (скульптура 1961 года), то бок тут ёсць нават нейкая таямніца, бо маленькіх Вовачак на ўлік не ставілі.
Але ж колькасць памылак на здымку ўражвае і наводзіць на думкі аб самазабойстве акаунта.
Самая раздражняльная памылка нашага часу - "горизонт завален"
Вучыся галіць на сваёй барадзе
І сапраўды, калі ўжо валіць, дык валіць да з'яўлення  гарызонта ўпоперак:
Вучыся галіць на сваёй барадзе
"Мусар" збоку адцягвае увагу:
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Канешне, ён не такі вялікі, як тут
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Але недапушчальны.
Улюблёная памылка ўсіх часоў і народаў - "рогі" на галаве. Яны бываюць з дрэваў, нечых рук, ног, слупоў, альбо, як у гэтым выпадку, галінак дрэў, якія вымушаюць углядацца - што за карона ў казялужскага Вовачкі на галаве?
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Пяшчотныя, празрыстыя, але ж недапушчальныя "рожкі". Гэта ж не Маці бож'я Вострабрамская, а зусім наадварот
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Страшэнная справа - адразаць галаву лініяй гарызонта:
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Калі вы так зробіце з жывым чалавекам, ён будзе прыходзіць да вас доўгімі начамі, глядзець у вочы і пытацца - "за што"? Нават з таго свету, калі стане помнікам
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Толькі прымітыўныя вандроўнікі з"Глобуса Беларусі" робяць здымак так, каб аб'ект быў у сярэдзіне кадра і добра бачны цалкам. Насамрэч гэта недапушчальна, прымітыўна і не па-мастацку. Ну, пасадзіце аб'ект хоць крышачку ўбок, дайце прастору перад позіркам, валасы ўзвіхнуцца пад подыхам ветру і ён зажыве, як жадаў скульптар
Вучыся галіць на сваёй барадзе
Усё, хопіць. Калі дадаць пра памылкі навядзення фокусу, адсутнасць рэзкасці і аб'ёму, дрэнную коляраперадачу і баланс белага, то не дапаможа нават веданне беларускіх прымавак накшталт "Век жыві, век вучыся, а дурным памрэш".
Але ж усёж-такі вучыцца галіцца лепш на сваей барадзе.

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Подкинули мне тут ссылочку на очередной так называемый "проект" - в нашей уютной жежешечке нынче повадились какие-то странные люди вести блоги под видом богатых дам богемного виду. То молескины всякие, то вот: часто можно услышать жалобы ...
Байден прикорнул прямо во время переговоров с премьер-министром Израиля. Дедушка старый, ему все равно. Вместо того, чтобы сладко спать, был вынужден слушать очередные израильские бредни про войну с Ираном. ...
ign (корсиканский) - огонь orance (корсиканский) - апельсины ignorance (англ.) - невежество * Хотите поймать нейросеть Яндекса на невежестве? Задайте вопрос? когда был открыт неоконченный обелиск в Асуане? Потом смотрите первые съемки в посте. Пост об этом чуде был написан комплектом ...
Когда-то очень давно я посмотрела фильм Невзорова про лошадок. Невзоров лошадок жалел и то ли мечтал создать такую ферму, где они резвились бы на воле, то ли уже ее создал. Фильм был про то, как плохо живется лошадке под седлом. На экране гарцевал лихой наездник, а Невзоров за кадром ...
Не то что бы я в этом сомневался. Нет. Но как-то не припомню, чтобы читал раньше что-нибудь китайское. И вообще слабо представлял себе, как можно написать книгу иероглифами, да ...