вымаўленьне "нарэшце, прабачце"

топ 100 блогов by_mova14.11.2009 Сёння, 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава, кампанія “Гавары Праўду!” падводзіць папярэднія вынікі акцыі збору подпісаў за ўшанаванне памяці народнага пісменніка.
На свята Вялікай Перамогі каля магілы народнага пісменніка Васіля Быкава кампанія “Гавары праўду!” паведаміла пра пачатак збору подпісаў за наданне яго імя вуліцам у Мінску і Гродне. Планавалі сабраць 50 тысяч подпісаў да 22 чэрвеня -- даты трагічнай, дня пачатку вайны і дня смерці Васіля Быкава. Сёння сабрана 65 тысяч подпісаў за вуліцу Быкава ў Мінску (яны збіраліся па ўсёй краіне) і 5 тысяч -- у Гродне і Гродзенскай вобласці.
Як сімвала нашай праўды.
Пра папярэднія вынікі акцыі “ЗА вуліцы Быкава!” расказалі там жа, дзе акцыя ўзяла пачатак: ля магілы вялікага пісменніка. У Дзень яго народзінаў ушанаваць памяць, пакласці кветкі каля памятнага камяня сабраліся яго сябры, калегі, прыхільнікі.
На мітынгу выступілі ўдава Быкава Ірына Міхайлаўна, паэт Анатоль Вярцінскі, які прачытаў верш, прысвечаны Быкаву, прафесар Юры Хадыка, пісменнік Васіль Якавенка, мастак Рыгор Сітніца і дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандр Лукашук.
Паводле Рыгора Сітніцы, калі гаворка - пра Васіля Быкава, не варта баяцца пафасных слоў:
“Васіль Быкаў - гэта наш эталон. Эталон сумлення, эталон мужнасці, эталон беларускай эстэтыкі, эталон прагрэсу думкі. Эталон, на які нам варта раўняцца. Бо на жаль, не так і шмат у нас такіх эталонаў, а ў найноўшай гісторыі - сапраўды адзіны, большага мы не маем, бо павінен быць адзін. Хрыстос быў адзіны і Быкаў у нас - адзін. За Хрыстом ішлі апосталы, за Быкавым - ідуць паплечнікі, сябры.
Хрыстос перамог цемру і Быкаў цемру пераможа. Разам з намі, з паплечнікамі.
Цемра будзе вымушана знікнуць, бо якой бы яна ні была, абавязкова прыдзе дзень.
Дзякуй Богу, што Быкаў быў, ёсць і будзе ў нас.
Куды можа дзецца Быкаў, калі ён у нашых сэрцах, калі мы яго чытаем і ўсведамляем яго як вялікую нацыянальную святыню??? І ня трэба баяцца пафасных слоў, Быкаў сапраўды ёсць вялікай нацыянальнай святыняй.
Гэтак жа як Скарына, як Купала, як Колас…Быкаў. І трэба шанаваць гэтую святыню. Бо той, хто выракаецца сваіх святынь, становіцца жывёлай. У жывёлы святынь, здаецца, няма. Людзі, калі яны хочуць быць людзьмі, мусяць шанаваць свае святыні. Шануйма Васіля Быкава! Жыве Беларусь”!
Пісменнік і публіцыст Васіль Якавенка падзяліўся ўражаннямі ад апошняй гаворкі з цёзкам:
“Пасля яго вяртання з Прагі ў Мінск мы гутарылі па тэлефоне, ён распавядаў мне ўражанні ад майго раману “Надлом”. У яго такі голас быў нязвыклы, так было дзіўна, што ён яго прачытаў, дзе знайшоў у Празе, нават незразумела… Я хацеў сустрэцца, падараваць яму той раман, які ён ухваліў. Я быў вельмі ўражаны яго словамі, развагамі, яго ўвагай да кнігі. Не ўдалося сустрэцца. Не паспелі.
Думаю, важна сёння сказаць каля яго магілы: мы будзем старацца працягваць яго справу. Справу пісменніка праўды пра жыццё”.
Вынікі акцыі ўразілі нават не столькі колькасцю сабраных подпісаў
Не менш істотна іншае, кажа адзін з актывістаў кампаніі Юрась Алейнік: “Людзі далёка не такія абыякавыя і засяроджаныя на сваіх уласных, пабытовых праблемах, як тое лічыцца. Валанцёры адзначалі вялікую зацікаўленасць жыхароў Беларусі гэтай праблемай - памяць пра Быкава стала агульнанацыянальным клопатам”.
У бліжэйшым часе плануецца правесці “круглы стол” у Гродна з удзелам навукоўцаў, спецыялістаў, каб знайсці найбольш мэтазгодны і рацыянальны варыянт, якія менавіта вуліцы варта перайменаваць ці назваць імем Васіля Быкава.
Сярод тых, хто падпісаўся пад ідэяй належнага ўшанавання памяці Быкава, знакавыя, часам “рознапалярныя” асобы -- Генадзь Бураўкін і Вячаслаў Кебіч, Ігар Варашкевіч і Аляксандр Кулінковіч, Аляксей Янукевіч і Лявон Вольскі, Ніл Гілевіч і Алесь Пашкевіч, Рыгор Барадулін і Зінаіда Бандарэнка, шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Завяршальным акордам акцыі “Дарогу - вуліцам Быкава” стане своеасаблівы VIP-дэсант у Гродна 22 чэрвеня. Шэраг літаратараў , публіцыстаў прыедуць туды, сустрэнуцца з чытачамі, раскажуць аб ідэі акцыі, папросяць шарагоўцаў далучыцца да яе.
Кампанія “Гавары Праўду!” выказвае ўдзячнасць усім, хто дапамагаў у рэалізацыі гэтай акцыі: збор подпісаў ішоў у офісах партый БНФ, АГП і ”Справядлівы мір”, у рэдакцыях газет “Народная воля”, “Наша ніва” і “Свободные новости плюс”. Валанцёры працавалі ў вялікіх і маленькіх гарадах - па ўсёй краіне. Журналісты вялікіх і маленькіх СМІ шмат пісалі аб ходзе акцыі.
Подпісы, сабраныя цягам кампаніі, на дадзены момант пільна правяраюцца на “чысціню”. Выяўляюцца і хібы, але гэта тэма асобнай гутаркі. Пасля праверкі подпісы будуць перададзены ў Мінгарвыканкам.
Кампанія “Гавары праўду!” акцэнтуе ўвагу журналістаў і чыноўнікаў на важнасці акцыі -- як сімвала волевыяўлення грамадзянамі сваёй грамадзянскай пазіцыі.
Адносна ўшанавання памяці Васіля Быкава -- як сімвала нашай нацыі, нашага сумлення.
вымаўленьне
вымаўленьне
вымаўленьне
вымаўленьне
вымаўленьне
вымаўленьне
вымаўленьне

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Тут в связи со смертью доктора Кеворкяна все вдруг вспомнили и заговорили об эвтаназии. Вот пример заметки, что мне очень нравится, и с которой я весьма согласен (очень рекомендую к прочтению, если вы ещё не): http://anchoret.livejournal.com/224683.html А вот ещё за ...
Ученых выгоняют из здания в центре Москвы вместе со всеми их книжками. Кончилось время ученых. На месте НИИ будут восстанавливать храм. Перемен требуют наши сердца. Больше храмов, меньше научных институтов! Это всё, что мы сегодня можем противопоставить западной цивилизации со ...
...
               Аллочка - так мы с моей лучшей школьной подружкой Олей называли Аллу Пугачеву, нашу самую любимую певицу детства. Сейчас от той любви не осталось практически ничего - как и от самой прежней Аллочки. Я сегодня ...
Доброго дня сообществу! Время поговорить о коронавирусе и всём сопутствующем. Пишите, пожалуйста, ваше Гео. ⚡️В России выявлено 4 696 новых случаев коронавируса За последние сутки в России выявлено 4 696 новых случаев коронавируса в 84 регионах. Из них 26,7% не имели клинических ...