Скандалы, интриги, расследования — показать всё, что скрыто (с)

топ 100 блогов budzimir04.01.2010 Скандалы, интриги, расследования — показать всё, что скрыто (с)

Ну, давайце разьбяромся, ці што.

Наконт асабістых стасункаў найперш. Пан Крывец пра то, мабыць, ня ведае, але яны завочна пачаліся гадоў мо дзевяць таму. Калі я, яшчэ малады-зялёны, толькі-толькі навернуты ў беларускую веру, упадабаў сайт Гегарух, адным з заснавальнікаў якога быў Крывец.

Як, напэўна, і ўсіх позьнесавецкіх дзяцей, мяне з маленства вабіла свастыка. Калі вам таксама забаранялі яе маляваць у школцы і дома, крычалі і пагражалі, вы мяне зразумееце. Забаронены плод - салодкі. На сайце ж Гегаруху свастыкі былі паўсюль, ускладненыя, наварочаныя, выкшталцона стылізаваныя. І называліся "крывакрыж". Гучыць нават прыгажэй за "свастыку", па-мойму. Увогуле, там было вельмі шмат прыгожых словаў: думкарэй, сьветацям, споцям ды інш. Пасьля саўковых падручнікаў беларускай мовы, зь іх кічавымі ілюстрацыямі, з каструбаватай мовай, падобнай да сапсаванай расейскай, ведаеце, як зачапіла, ого!

Яшчэ болей зачапіла тое, што беларусы - гэта насамрэч балты. Ня дзіўна, бо ў Савецкім Саюзе існавала ідэалізаванае ўяўленьне пра балтаў, якое я ўспадкаеміў, як пра нейкіх рафінаваных (і ненавісных, і прыцягальных) звышчалавекаў. А каму ў 20 год не захочацца атаясаміць сябе з рафінаванымі звышчалавекамі? У прынцыпе, я і цяпер пэўны, што беларусы маюць больш агульнага з балтамі, чым з расейцамі - такія самыя ў масе сваёй "прымарожаныя", зайздросьлівыя, драбязьлівыя, сквапныя, з хутарской сьвядомасьцю.



Нарэшце, мне дужа імпанавала "птушыная мова" Гегаруху - усе гэтыя "этнакасмалёгіі", "фундамэнтальныя анталягічныя структуры", "рэлятывісцкія парадыгмы", "канцэптуалізацыі інтуіцыяў" і да т.п. Ну, ведаеце, выклікала прыкладна такое ж узбуджэньне, якое ў пачатку дзевяностых вылікалі цішоткі з надпісамі GUCCI і BOSS рознакаляровымі ніткамі за 180-200 рублёў.

Адным словам, усё гэта выглядала вельмі крута і мне закарцела ўліцца ў прыўкрасныя нардычныя рады гегарухаўцаў. Я пачаў дасылаць ім узьнёслыя лісты, дзе выказваў жаданьне разам крочыць да сьветлае будучыні ў ценю сьвятых дубоў Крывіі пад знакам крывакрыжа. Але адказам мне было маўчаньне. Мая любоў аказалася неўзаемнай.

Адзін беларускі гуру, які рыхтаваў у лясах (ня ведаю, уяўныя або рэальныя) баявыя атрады, марыў пра стварэньне этнічнай беларускай мафіі, заўсёды насіў з сабой сякеру, нават у горадзе, і заклікаў паўдзельнічаць у пагроме цыганскага паселішча, троху мяне заспакоіў. Сказаўшы, што Гегарух стварылі два жалю вартых, кволых жмудзінскіх шпіёна, ворагі беларускага народу.

Пасьля мяне чакала "доўгая дарога ў дзюнах", сталеньне, істотныя жыцьцёвыя і сьветапоглядныя перамены, эміграцыя ў Расею. Усе гэтыя крывакрыжы і балцкія сусбстраты засталіся ў далёкім мінулым забаўнымі дрындушкамі, ня больш за тое.

Вярнуўшыся з Расеі на малую зямлю і пачаўшы наноў асвойваць беларускую віртуальную прастору, я напаткаў блог свайго колішняга куміра. Пацікавіўся па старой памяці. І пакінуў у ім - у пэрыяд зь дзявятага чэрвеня 2008-га да дзясятага кастрычніка 2009-га - роўна шэсьць камэнтароў. Гэта цяпер называецца "настойліва лезьці". З шасьці камэнтароў пяць былі цалкам нэўтральныя або памяркоўна крытычныя, у чым вы самі можаце пераканацца, абвінавачваньне ж у нацызме было толькі ў адным, у апошнім. Напісаным пад падборкай фотаздымкаў нейкай каталіцкай сэкты ў ку-клус-кланаўскіх балахонах. Падборка была зьмешчаная пад загалоўкам "Каталіцызм, які мне падабаецца". Захапленьне падобныя фоткі маглі выклікаць або ў прышчавага падлетка або ў закаранелага нацыста. Паколькі Дзермант даўна не падлетак, я напісаў яму: "Ён яшчэ крыўдые, калі яго нацыстам называюць. Какетка, блін". За што і быў пажыцьцёва забанены.

Чамусьці значная частка нацыстаў вельмі саромеецца і крыўдуе, калі іх называюць сваімі імёнамі.

Цяпер пытаньне да залі: ці меў увогуле маральнае права чалавек, які пажыцьцёва забаніў мяне ў сваім блогу за адзін непрыязны камэнтар, прыходзіць і пісаць нешта ў маім блогу? А пасьля, назваўшы мяне "вечным лузерам", "дурачком", "кісай" і, нарэшце, "шасьцёркай", абурацца, што ягоныя камэнтары былі выдаленыя?

Выдаліў жа я іх таму, што паабяцаў іх выдаліць і забыць бздурны інцыдэнт, калі пан Дзермант ціхенька сыйдзе і сам ня будзе да яго вяртацца. Паколькі пан Дзермант свайго слова (за якое я палічыў ягонае маўчаньне) не стрымаў, і працягвае абліваць мяне брудам, давядзецца расставіць кропкі над "і" ды "ё" тут. Я не "прапанаваў выскачыць на разы", бо ведаю сябе і, са словаў знаёмых, ведаю Дзерманта. Ён ніколі не наважыўся б паўтарыць свае абразы пры асабістай сустрэчы. Таму я параіў пану Дзерманту не чакаць таго, што я запатрабую асабістай сустрэчы, а яму давядзяецца трусьліва адбрэхвацца, манерліва строячы зь сябе арыстакрата духу, які вышэй за гэта, а ціхенька сыйсьці, забыўшыся дарогу назад.

Пытаньне да залі: ці можна палічыць мой камэнтар "быкаваньнем", у якім мяне зьвінавацілі некаторыя сябры?

На мой погляд, "быкаваньнем" быў бы аргумэнт сілы ў рамках цывілізаванай дыскусіі. Тут жа ніякай дыскусіі не было, былі асабістыя абразы. Безумоўна, больш правільным і мудрым было б пакінуць іх без адказу, ніяк не рэагаваць. Бо яны напоўніцу самі па сабе выкрывалі інтэлектуальны і маральны ўзровень іхных аўтараў. Ну, не стрымаўся. Памылкова палічыўшы, што "згублю твар", калі дазволю і надалей сябе беспакарана абражаць. Так, гэта было памылкай і не найлепшым ходам, але ці было гэта "быкаваньнем"?

Ды што цяпер паробіш - кармічнае кола закруцілася:

Скандалы, интриги, расследования — показать всё, что скрыто (с)

"С тобой, свинья, не гавкает, а разговаривает..." (с)

Шаноўнае таварыства, зьвярніце ўвагу на забаўны лягічны ланцужок - "звал драться" і "у меня есть пара друзей".

Чыста тэхнічны момант: кім бы я ні зьяўляўся, і якія б спасылкі ня ставіў ва ўласным блогу, мой блог ня ёсьць філіялам сайту svaboda.org. І таму ягоная рэдакцыя за мае словы, выказаныя тут, адказнасьці не нясе. Абламіцеся.

Называючы крыўдлівага пана Дзерманта "фашыстам", я не імкнуўся яго абразіць, а ўсяго толькі канстатаваў ягоныя палітычныя погляды, якія хтосьці лічыць ганебнымі, а хтосьці - прымальнымі і правільнымі. Я лічу іх мярзотнымі. Пан Дзермант, агітуючы за манарха-фашызм і дбаючы пра "чысьціню расы" - відавочна не. То чаго ён раптам гэтак пакрыўдзіўся?

Безумоўна, лукашэнкаўцы былі б радыя ўхапіцца за магчымасьць пацягаць "Свабоду" у зубах. Але вы, Слон, ня вельмі адэкватна ўсьведамляеце сабе сытуацыю: лукашэнкаўцы дручаць "Свабоду" за тое, што блогер-антыфашыст Будзімір назваў фашыста фашыстам - самому ня сьмешна?

Карацей, сапсаваць мне жыцьцё падобным чынам у вас не атрымаецца. Ну, а пра сяброў, гэта вы неабачліва сказалі. Апроч таго, што на "брацельніка зь Севера" у такіх выпадках спасылаецца адно шкалата, вас жа пасьля гэтага зацягаюць па мянтоўках, калі са мной, крый божа, нешта выпадкова здарыцца. Адлупцуюць якія лукашэнкаўцы, а шукаць будуць у вашым сяброўскім коле. :(

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Несколько последних дней я много говорил о Приднестровье. Данная статья является итоговой по этой тематик, в которой собрано все и ничего лишнего . Приднестровье является одним из самых «старых» конфликтов на территории бывшего СССР. В 1990-е не было еще понятий «информационные войны ...
Здравствуйте! https://youtu.be/sZzMR-TE9Mo?feature=shared При всей абсурдности этого инцидента мимо него нельзя пройти и сделать вид, что мы его не заметили. На мой взгляд, это ...
Деффчонки!!!! Я вас поздравляю с этим нашим праздником!!) Пусть всегда будет солнечное, позитивное настроение и, главное, чтоб был хороший мужик рядом!) Оставайтесь такими же прекрасными, как весенние цветы!) С праздником!) ...
В силу того, что некоторые люди позволяют себе писать пошлости и гадости в комментариях под постами о путешествиях и туризму, о семье и психологии, в тех постах, которые чаще всего, по их мнению, просматриваются, назрел этот пост. Пост эмоциональный, с болью и со слезами. Раньше такие ком ...
...