Пра літаратуру і жыццё
![топ 100 блогов](/media/images/default.jpg)
Прыйшла 30 жніўня і папрасіла паставіць проста так. Атрымала заданне прачытаць хаця б два твора. 31 жніўня прыйшла і расказала гісторыю пра "сіні экран", прасіла паставіць залік проста так. У гэты дзень я прыехала на працу толькі дзеля яе. Яна прасіла залік так, што пасля яе сыходу лабарантка Каця з вільготнымі і поўнымі жаху вачыма сказала: "Оксана Петровна, я бы не выдержала такого натиска и поставила. Какие же они наглые". Мая калега называе гэта: вынімаць залік пінцэтам са страўніка. Заўтра я зноў пайду на працу толькі дзеля гэтай студэнткі.
У мяне няма эмоцый з гэтай нагоды: бессэнсоўна крыўдзіцца на землятрус, ураган і сабаку, які вас пакусаў. АЛЕ! Я НАСТОЙВАЮ НА ТЫМ, ШТО ТОЛЬКІ ТАКІЯ СТУДЭНТЫ ПІШУЦЬ ПОТЫМ ТАКІЯ АПАВЯДАННІ, ЯК "СЯСТРА МАЯ, СВЕТА" Ю. СТАНКЕВІЧА.
|
</> |