Платон мне друг?

Разышліся нашы з ім погляды на творчасць аднаго чалавека. Трэба сказаць, што той чалавек – вельмі няпросты. Асоба супярэчлівая. Недзе – урэдны і гадкі. Жорсткі. Можа і помслівы.
Мой былы сябра ўвогуле адгукаўся пра гэтага чалавека вельмі ж рэзка і адмоўна. (Адзначым - узаемна рэзка і адмоўна.) Па праўдзе, то і я сам не ў захапленні ад чалавечых якасцей (ад тых, якія мне бачацца) таго чалавека.
Але ж не магу не прызнаць, што яго творчасць мне імпануе. Прыцягвае. Цікавіць. Падабаецца. Недзе хвалюе. Недзе ўзрушвае. Недзе выклікае жаданне перачытаць і зразумець: як жа так атрымалася ў таго чалавека?
А мой былы сябра лічыць усю творчасць чалавека за нятворчасць. Паспрабаваў быў я сказаць, што гэта няправільна – пераносіць асобу чалавека на асобу творцы. І яшчэ пры ўсіх узяў ды прызнаўся, што творчасць гэтага чалавека мне падабаецца.
І быў адфрэнджаны нафіг.
А сёння мне сказалі, што Талстой быў сапраўдным дэспатам у сям’і.
А Дастаеўскі – шызафрэнік і гулёк.
А Чайкоўскі дык увогуле любіў хлопчыкаў.
З маім стаўленнем да педафілаў і гомасексуалістаў мне трэба адмовіцца слухаць музыку гэтага кампазітара і заявіць, што 6-я сімфонія – брэд разбэшчанага мозга старога гамасека.
|
</> |