Philippe
siarhiejsalas — 22.08.2010
І ўсё ж зарэгістравалі малога Піліпком. Не Генрыхам.
Жыў некалі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.ст. у Слонімскім павеце Расійскай імперыі мой прадзед Піліп. Нічога, на жаль, пра яго не ведаю, апрача таго, што ён даў жыццё Сяргею – майму дзеду. Як бы там ні было, але вось няхай пажыве ў ХХІ-ым ст. і ягоны прапраўнук з такім самым імём у Барысаўскім раёне Рэспублікі Беларусь :)
Немаўляты яны ўсе ў першыя дні жыцця збольшага падобныя.
Чырванавата-сіневатыя, троху азызленькія. І толькі бацькі, мусіць,
могуць разледзець прыгажосць свайго дзіцяці ў гэтыя дні. Але
камплімент ад старонняга чалавека – урача-педыятра барысаўскай
радзільні – застанецца з Піліпком да сканчэння вякоў: “Верх –
девочка, а низ – мальчик”. Не ведаю, што там у яго ад дзяўчынкі,
але Піліпок мне яўна падабаецца :)
На ніжнім здымку Піліпок паспеў нацурболіць з краніка
нармальную такую лужыну. Што ж, бывае... :)
|
|
</> |
Как соцсети искажают представление о питомцах
Предложит ли Минфин легализовать наркотики и проституцию после онлайн-казино?
Кто и как дает права таким людям?
Про "героическую помощь" польских войск в Победе над гитлеровской Германией
Немного солнечного Петербурга и кошечки Носи )))
Два в одном
Ужас как красиво
И никакого кринжа!
Герои Аркадия Гайдара - золотая молодёжь

