Падробны паэт

топ 100 блогов anka_upala — 22.05.2010
Паўсюдна прызнаны пісьменьнік Пятро Пятровіч Піхто-Публіцкі, перакладнік, першадрукар Псалтыра па-беларуску, пражываў побліз Пухавічаў, пісаў паэму пра патрыятычныя памкненьні пралетарыята.
Пасьляабедзенным поўднем пад Пухавічы прыехаў пачынаючы пісака. Па пратаколе пачціва прадставіўся:

?  Пыжаў, прадстаўнік паазернай плыні, паэт-постмадэрніст.
? Постмадэрніст? ? пісьменьнік Піхто пабарвавеў, паколькі прытрымліваўся процілеглых поглядаў ? Падхвосьнік, папіхач?
? Паэт, ? піскнуў Пыжаў,
? плыня паазерная.
? Паглядзім, пацыэнт, ? прабасіў Пятро Пятровіч. – паварушыўшы плячыма, ? папазней праверым паазернасьць паэтычнае плыні. Праходзьце па пакоях. Прысаджвайцеся, пакаштуйце парася, падсмажаных піражкоў, печыва, піце піва, паліце папіросы. Прошу пана перакусваць!

Пісьменьнікі прыселі паесьці, пагутарыць. Паэт, па-сіроцку праладзіўшыся пры печы, паглынаў прысмакі.

? Пехам прыйшлі? -пацікавіўся пухавіцкі пісьменьнік, пасаліўшы памідор.

? Памыляецеся, ? паправіў Пыжаў, перажоўваючы піражок, ? прыехаў прыватным паштова-пасажырскім паравозам “Полацк-Пухавічы”. ? Паэт прагна пацягнуў пальцы па парася. ? Прывёз паперы пану, пасьведчаньне першадрукара. Пагляджу, пан прыстойна падрыхтаваўся? Партвэйну прыкупіў, патоўк пюрэ, падмёў паўсюль…

? Пагаліўся, пасмы паабскубаў, падпілаваў пазногці… падмыўся, ? пасьміхаецца Пятро Пятровіч.

? Падмыўся?! ? Пыжаў папярхнуўся парасём.

? Працёр паўшар’і, ? падцьвердзіў першадрукар, паляпваючы пачаткоўца па паясьніцы,? Параапылімся? Па-нашаму, па-цяперашняму! Пройдземце, партнэр, пакажу паэтычным парасткам парнаграфічны пакой.

Паэт падскочыў. Перапалохана пырскнуў па-за пабудовы.

? Пачакай, постмадэрніст! ? пацяшаецца Пятро Пятровіч, пацэльвае па паэце пуховай падушкай. ? Патэнцыял! Патэнцыял паэтычны пакажы, пустадомак прыпадачны!

Пыжаў падае паранены падушкай, потым прыўзьнімаецца. Паўсюль прымройваюцца парасяты. ? Паперы пад паленам! – пракрычаў паэт, паклыпаў паўз пералесак.

? Постмадэрністы паскудныя, ? падумаў Пятро Пятровіч, пачухваючы пад пахамі. ? Паказаў паднаготную. Панапрыязджаюць, панапрыкідаюцца паэтамі... Падробкі! Пайду паэму папішу…

А.У.

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Второй день войны в Украине. Хроника событий. Я абсолютно уверен, что война развязанная Путиным в Украине является агрессивной и захватнической с стороны его режима. Эта война будет иметь крайне слабую поддержку в русском широком обществе. Уже вчера это было заметно. И если только ...
Господа либеральные блогеры, я с вас хренею! Вам принесли в клюве американского орла компромат века, а вы что сделали? Где топ ЖЖ, забитый постами про разоблачения офшоров? Вы обленились или зажрались? Предельно же простая схема! Разберём версии . Обленились Вот в чём угодно мож ...
Здравствуйте уважаемые. С ранней юности смотря голливудские фильмы, я никак не мог привыкнуть к тому, что они по-иному измеряют температуру. Опять-таки, читая Рей Брэдбери вспоминаешь Фаренгейты. Но став чуть старше я узнал, что все еще сложнее и единиц измерения не 3, а целых 12. Давайте ...
На фоне такого активного интереса к Марсу отсутствие в "космической очереди" российской миссии выглядит довольно странно. В конце концов первую относительно мягкую посадку на Красную планету в 1971 году удалось совершить именно советским инженерам - впрочем, аппарат проработал меньше ...
Я не могу не поделиться этой сказкой. Я вообще не могу не делиться сказками, но этой - особенно. Эта сказка - для моих мамы и папы. Она родилась в самое нежное время - между Рождеством и Новым Годом. Это последняя сказка прошлого года, это первая ...