"Ну тупые", альбо кропкі над "і"
![топ 100 блогов](/media/images/default.jpg)
1.
Тое, што я чытаю і каго я чытаю - мая асабістая справа. Калі хтосьці гэтага не разумее, то я тлумачу:
- Вы ж цікавіцеся чымсьці, ці кімсьці? Так. Вось і я цікаўлюся. І тое, што нашы зацікаўленасьці ў чымсьці могуць не супадаць - нармальна.
2.
Адносна Задорнава, як чалавека
Мой жыццёвы прынцып: не судзі і судзімым ня будзеш. Я ня буду яго ў чымсьці патыкаць, бо з ім асабіста не знаёмы, як, напэўна, і ніхто з вас не знаёмы, так жа? Пісаць малявы ў сеціве на іншых людзей - самае простае, на гэта мазгоў шмат ня трэба.
3.
Адносна поглядаў Задорнава.
- Гэта яго асабістыя погляды. Ён глядзіць на ўсё, с боку расейца, расейскага патрыёта. А цяпер давайце паразважаем....
Яго некаторыя думкі для расейцаў - прымальныя, патрыятычныя, сатырычныя. Для мяне, як, напэўна і для большасьці з вас яны аддаюць шывінізмам - і гэта нармальна, бо мы прытрымліваемся сваіх гістарычных і нацыянальных каардынат. Так жа? Так.
Маё ўласнае назіраньне, вельмі моцна падмацавалася пасьля каментаў пад пастом. Беларускае грамадства - клініка. Адна, вялікая псіхіятрычная клініка, але падзеляная на свае кланы.
Мне было вельмі смешна чытаць каменты, але ў той жа час сумна... бо я ня думаў, што ў беларускім нацыянальным і дэмакратычным асяродзі такія комплексы непаўнавартасьці.... У чым жа яны палягаюць? Тлумачу.
- Непрымальнасьць іншых думак. "Дзермакраты" і "змагары" змагаюцца за нейкую там дэмакратычную Беларусь, але самі проста не ўяўляюць, што такое - разнастайнасьць думак і адкрытая дыскусія.
- Непаўнавартасьць у нацыянальнай пазіцыі. Некаторыя, дазвалялі сабе рэзкія выказваньні ў маю адрэсу - на расейскай мове. І гэта кажуць патрыёты, якія змагаюцца з шывінізмам?? Дурасьць.
- Псэўдадэмакратычнасьць. Больш за ўсё, мяне разчраваў падыход у аднабокавасьці пазіцыі. "Ды ён жа шывініст!", ды "ён жа маскаль", "як Атаманчыкі мог зафрэндзіць яго?". Як-як? Няўжо вашага Ай-Кью не хапае???
Капец, няўжо так цяжка дагнаць гэта??
Я разумею, што зараз можа быць адыгралі такія фактары, як:
- Стадны комплекс жывёлаў,
- Комплекс нац.непаўнавартасьці,
- Анты-дэмакратычныя погляды,
- Русафобства,
- Дурасьць, урэшце рэшт...
...Але, давайце-ка разважаць, а ні кідацца ў палеміку.
Я ня жыву па прынцыпу "той, хто не са мною, той супраць мяне". Гэта 20-е стагоддзе. Заклікаў вас быць больш талерантнымі і разумнымі, а таксама глядзець у корань,а не на следства.
P.P.S.
Той, хто не разумее тонкага гумару і не падтрымлівае разнастайнасьць думкі, лепш не чытаць мой ЖЖ.
P.P.P.S
Спадары "Добразычліўцы" :) Ваш PR ацэньваю на 6 з 10 магчымых балаў :) ..магло быць і лепш :)