Наклеена ў Беларусі
by_trash — 12.11.2010
Этыкетка «Інтэграла» імгненна пераўтварае імпартныя маніторы ў
айчынныя. Прычым даражэйшыя на $55.Імпартазамяшчальны скандал разгарэўся пасля таго, як супрацоўнікі адной з мінскіх фірм выявілі, што на купленых маніторах «Інтэграл» быў абаронны экран іншай кампаніі, тайваньскай Acer.
Калі ж з корпуса манітора адклеілі ўсе надпісы «INTEGRAL», сумневаў не засталося. Пад кожным фірмовым знакам мінскага завода стаяў надпіс «ACER»…
Супрацоўнікі «Інтэграла» не бачаць у сваіх дзеяннях нічога злачыннага. У інтэрв’ю парталу tut.by прадстаўнік завода растлумачыў: «Інтэграл» не выпускае складнікаў для манітораў, таму купляе іх там, дзе больш выгадна па цане і якасці. Такім самым чынам праца вядзецца з Philips і іншымі вытворцамі.
Наклейка за $55
Паколькі дзяржаўныя арганізацыі абавязаныя купляць тэхніку выключна беларускай вытворчасці, прадукцыя «Інтэграла» разыходзіцца на ўра.
Праблема ў цане. «Псеўдаінтэгральны» манітор каштуе больш за 600 тысяч рублёў. А такі самы арыгінальны манітор Acer V193HQDb, без налепак «Інтэграла», можна набыць у беларускіх інтэрнэт‑крамах за 450 тысяч рублёў.
Такім чынам, мінскі завод ацэньвае наклейванне пары сваіх этыкетак і ўпакоўку ў фірмовую каробку ў 150 тысяч рублёў.
http://www.nv-online.info/by/37/10/6380/%D0%9D%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D0%B5%D0%B5%D0%BD%D0%B0-%D1%9E-%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.htm
Как справиться с крупными долгами: от фиксации ущерба до банкротства 
