Мінгарвыканкам дасць дазвол на шэсце Славянскага гей-прайда за 5 дзён да правядзення
minsk_by — 08.04.2010Актывісты ЛГБТ-руху з Праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Сяргей Андросенка і Сяргей Прадзед падалі заяву на правядзенне 15 траўня вулічнага шэсця «Славянскі гей-прайд 2010», прымеркаванага да Міжнароднага дня супрацьстаяння гамафобіі. Мэта мерапрыемства - падтрымка талерантнага стаўлення і выканання правоў і свабод асоб гомасэксуальнай арыентацыі ў Беларусі і Расіі. Заява была пададзена яшчэ 4 сакавіка.
Арганізатары не распаўсюджваюць інфармацыю пра
месца і час правядзення шэсця Славянскага гей-прайда, каб не
парушыць Артыкул 8 Закона «Аб масавых мерапрыемствах ў Рэспубліцы
Беларусь», які не дазваляе «да атрымання дазволу на правядзенне
масавага мерапрыемства аб'яўляць у сродках масавай інфармацыі пра
месца і час яго правядзення, вырабляць і распаўсюджваць з гэтай
мэтай улёткі, плакаты і іншыя матэрыялы».
7 красавіка заяўнікі шэсця наведалі Мінскі гарадскі выканаўчы
камітэт. Ва Упраўленні ідэалагічнай работы Мінгарвыканкама заявілі,
што адказ на заяву аб правядзенні шэсця «Славянскі гей-прайд 2010»
будзе дадзены за 5 дзён да мерапрыемства, бо пакуль не вядома, ці
будзе прапанаваны маршрут свабодны.
Падрабязней...