Кветка для Піны Баўш

топ 100 блогов beatnik_kalenda — 20.02.2010

Кветка для Піны Баўш

Пра Свабодны Тэатр шмат чаго можна гаварыць, ён нараджае буру эмоцый, думак, інтэрпрэтацый, асабліва калі ты сам жывеш у свеце слоў, калі ты сам у сталым літаратурным працэсе, і галава твая перапаўняецца тэкстам, які так неабходна перакласці на паперу, і пры чым неадкладна. Але, як толькі ты бярэшся за паперу, на цябе ўжо паспявае насунуцца новы тузін ідэй і новыя тэксты і ты пачынаеш мысленна расплывацца ў розныя тэкставыя бакі. Я даўно ўжо планую напісаць драму, тэатр аднаго акцёра, нешта ўрбаністычнае і філасофскае і ў чымсьці абсурднае, і накшталт бы вось ужо намацаная нейкая асноўная ідэя, але ўсё роўна нешта спыняе, збольшага, гэта немагчымасць напісання п’есы выклікана “неўспрыманнем” беларускіх тэатраў, але я не сцвярджаю што яны ўсе дрэнныя, я толькі гавару што яны не маё, і вось тое непрыманне, адсоўвае ў глыбокую тэчку, тое што так імкнецца вонкі ў выглядзе яшчэ пакуль сырой, але ўсё ж п'есы.

 

Калі сказаць, што наведванне Свабоднага Тэатра, не пакідае абыякавым, то гэта проста сказаць мінаку, каб ён адстаў з пытаннямі, ці проста каб адчытацца перад сябрам  пра свой паход. Таму што тыя адчуванні, што ты выносіш з гэтай хаткі, закінутай на ўскраіне ў прыватным сектары Менска, дзе кожны, хто сядзіць побач з табой, не проста глядач, а блізкі табе чалавек, інтэлектуальны, ідэйны сваяк, і вы сядзіце разам, не проста побач, вы ўсе далучаныя да нейкага містычнага дзеяння, у нейкім творчым апагеі, уздыме ўсіх вашых унутраных пластоў эмоцый, думак, і пачынаючы з першабытных адчуванняў і канчаючы высока інтэлектуальным канцэптам, усе вашы разрозненыя з суседам малекулы злучаюцца ў агульным сакральным захапленні, якім, па сутнасці нельга дзяліцца з мінакамі ў сілу высокай унутранай інтымнасці таго, што вы для сябе адкрылі, гэта непаўторна па азначэнні.

 

І падчас, і пасля прагляду п'еся, калі ты сустракаешся з вачамі суседа, калі ты пранікаеш у душу акцёра, які эмацыйна расхінуты перад табою і ты бачыш як б'ецца яго сэрца, і ты адчуваеш гэтае паветра вакол, якое распавядае табе пра нейкія ісціны, цытуе жыццё, цытуе канцэпт, раскрывае аповеды, ты разумееш, што ўсё, што ты можаш адказаць на пытанне "як прайшоў спектакль", гэта толькі прамаўчаць, і захаваць у сабе тое, што ты набыў за гэтыя паўтары гадзіны.

 

І, пакідаючы тэатр, спыніўшыся закурыць у яго дзвярах, ты будзеш глядзець у глыбокія вочы тых, хто гэтак жа як і ты, перажыў катарсіс, памёр і адрадзіўся разам з самотным драматургам, навучыўся мудрасці разам з харэографам, або жа проста спазнаў гэты непараўнальны шакаладны прысмак дакранутых да цябе далоняў акцёраў, ты будзеш глядзець на свет у іншым ракурсе.

 Кветка для Піны Баўш

Ты будзеш узбагачаны да творчасці, і нішто не будзе замінаць гэтаму, таму што гэты тэатр, гэта і ёсць тое самае – ТВАЁ.

 

Ты будзеш перабіраць у памяці ўбачанае і прачулае, і ўспамінаць менавіта тых акцёраў, за спіной якіх ты стаяў калі яны рыдалі, смяяліся і сыходзілі з розуму, менавіта тых акцёраў, на плечы якім ты клаў руку дапамогі, калі амаль увесь свет ад іх адварочваўся, калі ты глядзеў ім у вочы і разам з імі смяяўся і хваляваўся – менавіта гэтае чараўніцтва існуе ў Свабодным Тэатры, дзе ты не глядач, дзе ты, у сілу магутнага, блізкага кантакту з дзействам, з працэсам гульні, сам, знаходзішся ўсярэдзіне акцёра, і ваша сэрца б'ецца ва ўнісон. Ты датыкаешся да мастацтва, і мастацтва дакранаецца да цябе.

 

"Мне не цікава як рухаюцца людзі, мне цікава, што імі рухае", сказала Піна Баўш.

 

Мной рухае гэты непаўторны набыты досвед, які я выношу з сабою, і спяшаюся дахаты, натхнёны ідэямі пра новыя гісторыі, натхнёны творчым працэсам, каб нешта ствараць, мною рухае Свабодны Тэатр, і хай ён жыве вечна ў нашым несправядлівым свеце, бо менавіта такі несправядлівы свет дае нам больш сіл да  існавання і стварэння чагосьці лепшага і вялікага.

 Кветка для Піны Баўш

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Пока властьимущие, гринписовцы и Юрий Михайлович делят Химкинский лес, мы решили посмотреть, а где же пройдет дублер Ленинградки? По каким таким заповедным тропам? В поездке участвовали три Патрика разных годов выпуска и разного уровня ...
Вчера, как вы видели, подвесил новую статью. Соответственно, сегодня традиционно бездельничал. Расслабленно шарился по интернету, слушая стук ласкового январского дождика за окном. Вырулил на одну статью, на Пикабу, кажется. Статья о том, что косатки в Гибралтаре взяли моду – нападать на ...
В мире придумано много разных технологий строительства домов, от простой кирпичной кладки до печати стен на 3Д принтере. Но советскому человеку сложно найти что-либо милее, чем привычные панельки. Поэтому фотоаппарат в руки и бегом гулять по району Грюнау в Лейпциге! Район строили в ...
...
Пишу в отдельный пост. Может кому понадобится. - Добавят СУ-122-54 которая будет топом, а ИСУ сместят ниже. - Сейчас над флотом не работают вообще. В следующем году планируют начать работу после РЕЛИЗА! - Сейчас в игре 25 рангов (если считать по старой системе) за счет градации БР. - Амер ...