Это бомба. Все учат беларускую мову, кроме самих беларусов! Девушка из Бразилии спела па-беларуску!

топ 100 блогов toxaby17.06.2011 Ребята, это охренно!
Бразільянка вывучыла беларускія рок-хіты, не разумеючы ні слова (відэа):


Крыміналіст па адукацыі бразільянка Андрэа Джавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У Фэйсбуку яна сябруе са шматлікімі беларукімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Сярод іх Лявон Вольскі, Карэн Карапецян, Піт Паўлаў, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Юрый Паўлоўскі і іншыя.

Крыміналіст па адукацыі бразільянка Андрэа Джавана мае даволі незвычайнае хобі для жыхароў Паўднёвай Амерыкі. Дзяўчына старанна развучвае беларускія песні і пяе іх пад гітару. У Фэйсбуку яна сябруе са шматлікімі беларукімі музыкамі, якія дапамагаюць ёй разумець тэксты. Сярод іх Лявон Вольскі, Карэн Карапецян, Піт Паўлаў, Руся, Зміцер Вайцюшкевіч, Юрый Паўлоўскі і іншыя.

З Андрэа мы нечакана пазнаёміліся ў Партугаліі падчас першага этапу праекта "Show Belarus Show Europe". Дзяўчына цяпер вучыцца ў Лісабоне і, калі даведалася, што побач праходзяць дні беларускай культуры, не задумваючыся прыехала паслухаць гурт Akana.

Раней Андрэа спявала ў бразільскай царкве, вернікі якой, пасля наведвання нашай краіны, узрушана распавядалі пра беларускіх музыкаў. Маўляў, ў беларускіх цэрквах спяваюць так, нібыта грае сапраўдны аркестр. Але карэнным чынам жыццё Андрэа Джаваны змяніла сустрэча з беларускім хлопцам, які прыехаў у Бразілію на канферэнцыю.

Андрэа Джавана: "Праз некалькі гадоў на прафесійнай канферэнцыі ў Бразіліі я сустрэла беларуса. Я ўвесь час памылялася, і зараз мне сорамна, бо я ўвесь час пыталася: о, дык ты з Расіі? А ён казаў: "Я не з Расіі, я з Беларусі, гэта розныя краіны!" Пасля канферэнцыі я зразумела, што не ведаю нічога пра краіны былога СССР. І я пачала шукаць інфармацыю ў інтэрнэце, пачала "гугліць" у пошуках беларускай музыкі".

Так, Андрэа наткнулася на форум, дзе абмяркоўвалі песню "Купалінка". Там жа была ўзгаданая песня гурта "Харлі" "Купаліначка". Песня на беларускай мове так спадабалася жыхарцы Бразіліі, што яна адразу ж навучылася яе граць на гітары і спяваць.

Андрэа Джавана: "У выніку, "Купаліначка" стала першай песняй, якую я вывучыла, а вывучыла я яе за 15 дзён, бо папросту ўлюбілася ў яе. Так усё і пачалося. Я скачала ўсе песні з сайта "Тузін Гітоў". Вядома, я адразу пачала цікавіцца значэннем літар, спрабавала вывучыць кірыліцу. Потым вычытала пра беларускую лацінку. Я шмат прачытала пра вашу краіну. Людзі ў Бразіліі думаюць, што я вар'ятка. Яны не разумеюць, як можна захапляцца краінай, месцазнаходжанне якой яны не ведаюць. У Бразіліі не ведаюць дзе знаходзіцца Беларусь, і яны не разумеюць, што мяне так зацікавіла ў гэтай краіне".

Праз назвы гуртоў Андрэа знайшла старонкі музыкаў у "Фэйсбуку", і зараз стала кантактуе з імі. Праўда, вызначыцца з улюбёнымі гуртамі дзяўчына так і не здолела, бо амаль не разумее беларускай мовы, а перакладаў хаця б на англійскую зусім мала.

Андрэа Джавана: "У мяне ёсць улюбёныя песні, ёсць і ўлюбёныя гурты, але існуе сапраўдная праблема – мова. Усё што я здольная зразумець пра гурты і іх тэксты, гэта невялічкая колькасць матэрыялаў, перакладзеных на англійскую мову. Я не магу зразумець рускія тэксты і нават беларускія, калі няма перакладаў. Напрыклад, зараз я ведаю, што Лявон Вольскі адзін з лепшых сярод тых, хто піша песні пра свабоду . Я шмат чытала пра яго гурты. Таксама, яшчэ на самым пачатку, я чытала інтэрв'ю са спявачкай гурта "Indigo" Русяй, чые песні я чула раней. У мяне ёсць улюбёныя песні, песні, якія кранулі маё сэрца. Дзякуючы ім зараз я ведаю некалькі простых словаў, напрыклад, "я кахаю".

Але гэтых словаў Андрэа не хапае для разумення тэкстаў песень, хоць і спявае яна іх так, быццам валодае мовай дасканала. Бразільянка паабяцала, што ў наступным годзе абавязкова прыедзе ў Беларусь. А арганізатары праекта "Show Belarus Show Europe" зладзяць для яе сумесны выступ з улюбёнымі беларускімі музыкамі.

Источник:
http://euroradio.fm/report/brazilyanka-vyvuchyla-belaruskiya-rok-khity-ne-razumeyuchy-ni-slova-videa

Это бомба. Все учат беларускую мову, кроме самих беларусов! Девушка из Бразилии спела па-беларуску!
 

Поделитесь с другими! Это достойней бреда ТНП Лукашенко!!!!

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
В беллетристике меня раздражает выдуманность . Словно жизнь не превзойдет все жалкие человеческие фантазии. Жить надо так, чтобы не надо было выдумывать про нее. Чтобы она была насыщеннее любой литературы. И можно было бы просто записывать правду, то, что было на самом деле, пусть и в ...
Ко дню объединения Италии. "17 марта 1861 года основано Итальянское королевство"- День объединения Италии, 160 лет Триест : Триест и Трентино - Альто-Адидже были присоединены к Италии только в 1919 году. Город в итальянской области Фриули-Венеция-Джулия. Город с давней историей: ...
Ни в каком. Авианосец/БДК Японской императорской армии «Акицу-Мару» (Akitsu Maru). Мог нести от 8 до 30 самолётов и до 27 десантных катеров «Дайхацу» (источник: ...
Я рада, что вы оказались здесь. Добро пожаловать! Основной контент моего блога: события, репортажи, путешествия. Мир моими глазами. Все, что удивило и поразило меня, я расскажу вам. Вот гид по записям, пожалуйста, посмотрите: - мои путешествия по миру - мои поездки по России ...
Кароче, гусь готов. Осилила сама ету аццкую птису. В общем, чо нам надо: сопссно, гусь, как ни странно, соус песто, зеленые яблоки, чеснок, мускатный орех, черный перец, соль, шафран, приправа для птицы, французские травы, оливковое и сливочное масло. ...