ЕГУ не беларускі нацыянальны ўніверсітэт. Тады навошта ён патрэбны?
ihar_sluchak — 05.06.2010 Таму выгадней у эканамічным плане расфарміраваць студэнтаў і выкладчыкаў па розных замежных вузах, калі яны змогуць там вучыцца і працаваць.Навошта фінансаваць сцены, калі яны ўсё роўна прэстыжу беларускай навуцы не робяць і нацыянальнымі па сутнасці не з'яўляюцца? Расфарміраваўшы ЕГУ можна будзе фінансаваць навучанне большай колькасці студэнтаў, бо не трэба будзе плаціць за сцены, а карысць для Беларусі магчыма будзе большай.
Некаторым прадстаўнікам назіральнага савета ўніверсітэта я год таму выказваў гэту думку, калі яны пацікавіліся ў мяне об тым, што я думаю аб ЕГУ, але дадаў што магчыма сітуацыя зменіцца ў лепшы бок, таму не прэба рабіць захадаў. Сітуацыя не змянілася.
Да таго ж, што за крывадушная практыка, - браць з этнічнага 100% беларуса, які вучыцца на платным, плату ў разы вышыйшую чым для чалавека з беларускім пашпартам (а гэты кошт як у паўнавартасным прэстыжным еўрапейскім універсітэце атрымоўваецца).