Зьмены ў структуры электарату Лукашэнкі
 by_politics — 12.10.2010
                                                
Дарэчы, пра стабільнасць. Як бачым з дадзеных, сярод пенсіянераў
(а мы кажам ужо пра другое пакаленне лукашэнкаўскіх пенсіянераў)
яна сапраўды жалезабетонная. Гэты электарат, які самы шматлікі і
самы “галасуючы”, застаўся за 12 год практычна нязменным (змяніліся
людзі ў гэтай групе, а не іх сацыяльныя ролі). Што далей, то змены
ў структуры электарату Лукашэнкі больш цікавыя, і іх варта асобна
прааналізаваць. Так, заўважна істотнае падзенне падтрымкі
прэзідэнта сярод “рабочага класу”, дзяржаўных служачых ніжэйшага
звяна, вясковага насельніцтва, асобаў з сярэдняй адукацыяй – то
бок групаў, што складаюць “косці і мяса” існуючага дзяржаўнага
ладу, яго эканамічнай мадэлі. Наогул, розніца паміж горадам і
вёскай што да падтрымкі Лукашэнкі істотна скарацілася, а бадай
самай заўважнай зменай за 12 год стала амаль двухразовае
павялічэнне лукашэнкаўскага электарату ў сталіцы Беларусі, дзе
паплечнікі прэзідэнта – ужо ніякія не маргіналы адносна свайго
асяроддзя.

асяроддзя.Мы таксама бачым, што Лукашэнка здолеў захаваць ці нават павялічыць сваю падтрымку сярод высокаадукаваных слаёў насельніцтва, і нават больш істотна – сярод тых, каго можна назваць беларускай элітай – кіруючага класу мэнэджэраў, дырэктараў, начальнікаў. Палітыка перазаключэння сацыяльнага кантракту з чынавенствам, надання бюракратычнаму класу новых мажлівасцяў для ўзбагачэння і “абуржуазівання” дала свой плён гэтаксама ж.
Такім чынам, Лукашэнка захаваў сацыяльныя “нізы”, набыў “вярхі,” але пачаў губляць “сярэдзіну”...
(c) Віталь Сіліцкі
Гэта азначае дзьве рэчы:
1) Традыцыйная апазыцыя апэлюе акурат да той сацыяльнай страты, якая падтрымлівае Лукашэнку. То бок зусім міма касы.
2) У краіне высьпела сацыяльная база, якая гатова падтрымаць левую апазыцыю. Якой яшчэ фактычна няма.
P.S. Сацыялягічныя дасьледваньні сьведчаць аб там, што сталічныя жыхары ў значнай ступені перафарбаваліся ў прыхільнікаў прэзыдэнта. А значыць, плошчы ня будзе?
|  | </> | 
 
             Рублевые вклады с повышенной ставкой: как новым клиентам получить максимальный доход
                    Рублевые вклады с повышенной ставкой: как новым клиентам получить максимальный доход                 Стартап
                    Стартап                 Про необъяснимую моду на переименования государств по малозначительным причинам
                    Про необъяснимую моду на переименования государств по малозначительным причинам                 Заветам предков верны!
                    Заветам предков верны!                 Вот да
                    Вот да                 Осенью должны падать листья, а не настроение. 08.10.2025
                    Осенью должны падать листья, а не настроение. 08.10.2025                 Дионис — «Божественный Бог» — этот день в блоге
                    Дионис — «Божественный Бог» — этот день в блоге                 К истокам журнала... Израиль улыбнул. Совсем мертвое море
                    К истокам журнала... Израиль улыбнул. Совсем мертвое море                 День рождения. Сергей Беликов
                    День рождения. Сергей Беликов                 