Як маецеся, фрэнды?
ku_palinka — 24.08.2010
Ня ведаю, што напісаць, каб вы ўсе адгукнуліся. Проста я па вас
засумавала, вярнулася з адпачынку - а вы маўчыце.Хочацца даведацца, хто з жыхароў жж вярнуўся сюды пасьля сьпякотнага лета, а каго засмактала жывое жыццё.
Проста раскажыце ў пару словах пра сваё лета: дзе былі, што бачылі, як адпачылі, ці хопіць сілаў на ўвесь год. Можаце спасылкамі на справаздачы.
Асабліва зайздрошу тым, хто пакінуў адпачынак за закуску. Усе ўжо вярнуліся і пасьпелі стаміцца, а яны жывуць прадчуваннем асалоды.
Распавядзіце, хто закахаўся, жаніўся, развёўся, набыў кватэру, машыну, ровар, займеў новую працу, вучобу і г.д. Мне ўсё цікава.
Проста накрэмзайце пару слоў - мне будзе прыемна.
|
|
</> |
Как повысить узнаваемость компании с помощью digital-инструментов
О прямой и явной угрозе для Путина Главная цель «Томагавков» назначена?
Субботние прогульщики
Мелко-кот - он всё жуёт.
Вот и чижи
Кинули деда.
Парк осенью
ГАЗ-53 против двухэтажного автобуса
Тема Лютый понимает

