Я цябе захіну ад усіх завірух...


Схадзіў я ўчора ў кіно і навочна падзівіўся на «Шэрлака Холмса» («Sherlock Holmes») рэжысёра Гая Рычы (Guy Ritchie). Сапраўды, такога Холмса (і Ватсана таксама) мне бачыць яшчэ не даводзілася. Геніяльны раздзяўбос, аматар памахаць кулакамі, мужчына закаханы ў не менш геніяльную махлярку выкрывае змову супраць Англіі і чалавецтва. Змрачнаватая атмасфера Лондана мяжы ХІХ-ХХ стагоддзяў, выкшталцоны гумар, цудоўная гульня актораў, якая не дазволіла ператварыць фільм у шаблонны комікс, нахабна містычная фабула з чакана рацыянальнай развязкай. Мне спадабалася. Прынамсі, цягам усяго фільма нідзе не адчувалася нейкай мулкасці. Не было жадання крыкнуць: «Ліванаў з Саломіным лучшэ!» Проста гэта зусім іншае кіно, параўноўваць якое з савецкімі экранізацыямі чыста не выпадае. Глядзіце і адпачывайце.