ПРА ЕЖУ
annahonda — 28.12.2009 Толькі што прачытала ў фрэнда"Он: "Да, я тоже вчера свининки себе приготовил. Очень хорошо получилось. Во мне мир потерял повара".
Я: "А что, как, поделись опытом!"
Он: "Ну как, купил, она в кусочках была, положил на сковородку, поджарилась".
«піражкі» на Яндекс.Фотках
Самае смешнае, што я недалёка ўпала... Вось надыктоўвала Сяргею Харэўскаму рэцэпт салата "Спадчына", і тут ён заўважае: "я б дадаў мігдалаў".
І толькі тут я згадваю, што галоўнай рызынкай гэтага салату з'яўляюцца грэцкія арэхі!
Такім чынам:
1. Смажаная цёртая морква
2. Смажаная рэзаная цыбуля
3. Яйкі, вараныя.
4. Курыца -- вараная і рэзаная.
5. Рэзаны чарнасліў.
6. Смажаныя шампіньёны.
6. Тоўчаныя грэцкія арэхі.
7. Маянэз, соль.
Папярэджанне. Салат вельмі цяжкі! Сытны. Да таго ж яго трэба вельмі лёгка змешваць, каб ён застаўся лёгкім, а не ліпкім. У рэстарацыях Мінска яго падаюць, не змешваючы інгрыдыенты.
А вось фота няма, бо сёння я рабіла піражкі.
Праўда, яны выглядаюць неяк дзіўна ў сіняватым святле...