Пра беларукіх творцаў

топ 100 блогов ales_mazanik — 12.03.2010 Калісьці я пачуў ад знаёмага цікавы й нязвыклы выраз "Не рабі людзям дабра, горш будзе", пагадзіцеся, нязвыкла, аднак зь цягам часу я ўпэўніўся ў справядлівасьці дадзенага выразу. Вядома, ёсьць і нармалёвыя людзі, што адказваюць на дабро дабром, аднак іх менш, значна менш.

А пры чым тут творцы, спытаеце Вы? Да пры тым, што вось ўжо больш за год у кавярні "Валерыя" штомесяц адбываюцца беларускія імпрэзы, а апошнім часам шчэ й фармат зьмяніўся з папсовага на адукацыйна-пазнавальны, і назва з "СучБелЛіт" на "Інбелкульт". Дык вось, хто ня ведае: аналягічных імпрэзаў больш няма, да таго ж гэтыя мерапрыемствы ладзяцца цалкам НА ЎЛАСНЫЯ ГРОШЫ й уласнымі сіламі, то бок маімі асабістымі, пры чым кожны раз я гатовы несьці адказнасьць за тое, што адбываецца ў кавярні, ужо ня кажучы пра колькасьць змарнаванага часу на падрыхтоўку й правядзеньне.

Дык што ж менавіта я хачу сказаць? Хіба тое, што я праводжу дадзеныя імпрэзы, бо мне хочацца хаця б неяк паспрыяць разьвіцьцю айчыннае культуры й сьвядомасьці, каб маладзён, што хоча пабачыць й пагутарыць зь беларускім музыкам, пісьменьнікам, мастаком ці іншым творцам здолеў ажыцьцявіць сваю задуму праз дадзеныя сустрэчы, каб тыя ж творцы мелі мажлівасьць нефармальных сустрэчаў з прыхільнікамі й г. д.

Мінулая імпрэзы са спадаром Дзермантам і кампаніяй таксама была не ідэальная, аднак мы здолелі дамовіцца, хай і ў апошні момант, я шчыра задаволены, што ў дадзеных спадароў паразуменьне ролі мэнэджэра ў правядзеньні вечарыны апынулася ўсё-ткі на ўзроўні.

Так, я па адукацыі эканаміст-мэнэджэр, і ладзіць падобныя мерапрыемствы - мая прафэсія, у адрозьнені ад большасьці іншых спадароў, што нешта спрабуюць разава й за гранты рабіць. Я нікога не асуджаю, кожны зарабляе, як можа, аднак я абраў свой шлях і прынцыпова супраць працы за гранты.

Дык вернемся да ўчорашняй вечарыны, дзе празэнтавалася кніга спадароў Ахроменкі й Клімковіча "Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла й Бульбаша", дарэчы, ўжо ёсьць навіна з палёў.

Пачнем, напэўна, з таго, што ў іншым месцах спадарам аўтара ў прэзэнтацыі так ці інакш было адмоўлены, то бок прапаноўваючы правесьці яго ў "Валерыі" я разумеў, што гэта можа быць апошняя вечарына там, аднак я пайшоў на гэтую рызыку, бо кніга, нягледзячы ні на што, вартая.

Па-другое, зноў-такі пра грошы й час, мяркую, вы зразумелі, што я маю на ўвазе.

А па-трэцяе, першую частку шчэ больш-менш можна назваць нармалёвай, аднак пасьля перапынку пачалося проста нешта, асабліва, калі ня мяне, як на вядоўцу й арганізатара проста перасталі зважаць, а нашыя некаторыя літаратары, ужыўшы больш за сваю меру, пачалі выскокваць на імправізаваную сцэну, расказваць левыя гісторыі пра розных ціпа нацыянальных герояў, а насамрэч рэдкасных адмарозкаў, а таксама распавядаць мацерныя анэкдоты й выстаўляць свае неіснуючыя таленты.

Таксама хочацца адзначыць дасьведчанасьць й высокі прафэсіяналізм нашых журналістаў, калі да мяне, як арганізатара й вядоўцы, нават не падыйшлі, падумаеш, вечарына сама адбылася. Калі нехта з вас лічыць, што зрабіць беларускую імпрэзу так проста, прычым штомесячную, калі ласка, вось толькі памятайце пра тое, што трэ карыстацца толькі ўласным імпэтам і асабістымі заробленымі, а не атрыманымі грашыма, тады сумленьне будзе чыстае, хаця мо гэты крытэр нікому, акрамя мяня, больш не патрэбны?..

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Познакомился я на сайте знакомств с девушкой, да... Развёл её на секс, иногда умею, да... А она оказалась спамерским ботом! Печаль-беда... Зато компьютерных вирусов от неё не подхвачу. Первый раз меня бот развёл, как последнего лошару, который компа в глаза не видел. А всё из-за того, что ...
В Африке мужчины «забавляются» охотой на живца. Еще с первобытных времен основной обязанностью мужчин была охота. Спустя десятки столетий она перестала быть жизненной необходимостью и перешла в разряд развлечений . Даже в Африке, где мужчины часто охотятся для пропитания, у них ...
О. Первый пошёл. Слегка неожиданный человек...:)) Перманентно, раз в месяц, мы с ним сверяем наши часы. Рассказываем, где были, куда планируем, куда так и не собрались. Занимаемся самолюбованием. Какие незаменимые и занятые. Я даю ему денег за ТО. И мы расходимся. Ктоооо он... Откуда ...
Однажды Георгий беседовал в Дании о том, как эта страна сражалась с немцами.. Куча датчан рассказала Георгию о небывало смелом поступке короля Кристиана X. 26 сентября 1942 года Гитлер поздравил его с днём рождения, а король ответил ему – «Выражаю свою самую большую ...
Недели забастовок, акций протестов и демонстраций привели Францию к застою – рабочие, студенты и другие слои населения бастуют против предложения правительства поднять пенсионный возраст с 60 до 62 лет. На четверти газозаправочных станций ...