Пра баварца і каптуры: хаатычная зацемка з прыкметамі самазакаханасці)

топ 100 блогов juli_erde — 10.04.2010 На працяг папярэдняга допісу заўважу, што прыезд юнэскаўскіх экспертаў у канун небезвядомага празьдніка нарабіў вялікіх турботаў: музейныя цёці паламалі сабе не адну галаву, бядуючы над калізіяй: віншаваць ці не віншаваць расейска-нямецкі дуэт з 23 лютым. І толькі нібыта вырашылі, што віватам усё ж адбыцца, як гэта раптам скончылася поўным фіаска. Мала таго што маскоўскі госць аказаўся мадамска полу, дык рэвізоры яшчэ і на саму важную дату рэтыраваліся з Нясвіжу ў сталіцы. Такая во незадачка выйшла)
І незадачка зусім іншага плану: нямецкі прадстаўнік, халёны мюнхенскі баварац, хоць і дайбожапражыўшы як 70 год, яшчэ й пракіраваўшы тры гады, страшна сказаць, усея ЮНЭСКАМ(!!!), як высветлілася, да сёлетняга прыезду меў пра Беларусь уяўленне архетыповае хутчэй для германскіх візытораў часоў Другой сусветнай. То бок ён не быў бы так здзіўлены, сустрэўшы пасярод вуліцы мядзьведзя ў вушанцы, які пад гарэлачку грае разлюлі-калінку на гармоніку для знаёмых матрошак на фоне перакошанага плоту і агульнага цывілізацыйнага апакаліпсісу. Па ўласным ягоным прызнанні, сустрэць пад шыльдаю Беларусі краіну з хутчэй еўрапейскім антуражам ён абсалютова не быў гатовы і вельмі прыемна тым уражаны... Расейская экспертка па не зусім ясных мясцовай публіцы прычынах выказала падобнае ж меркаванне ;)
Спадзяюся на іх візыю паўздзейнічаў не толькі мой любіменькі каптур))) Хаця я заўважыла, што мяне (то бок яго) заўважылі!
 Пра баварца і каптуры: хаатычная зацемка з прыкметамі самазакаханасці)


Прызнаюся шчыра, спачатку галаўны ўбор прымяркоўваўся да строю, потым незнарок перапрымеркаваўся, палаканічнеў і выехаў літаральна на маёй галаве ў цывільныя людзі. Прычым мае неэтнаграфічныя знаёмыя незгаворваючыся перахрысцілі наш сімбіёз з "Юліі Тадэвушаўны ў атлічнай новай шапцы" - у Грэтхен, а некаторыя абазнаныя ў электронных скрынках ;) адразу, чо там, ў Гертруду Юргенсан! З гэтага ненаўмыснага апытання аднабакова паўстае выснова: традыцыйны беларускі (літоўскі) каптур ёсць яшчэ адной неаспрэчнай прыкметай далучанасці тутэйшай культуры да агульнаеўрапейскай.
На хвалі гэтых прыемных думаў, я часам паддаючыся творчым парывам экстрэмальна мімікрую ў нібы французскі (ізноў жа па неперадузятых водгуках адвольнай выбаркі) бок.
 Пра баварца і каптуры: хаатычная зацемка з прыкметамі самазакаханасці)

Але вернемся да сапраўдных прататыпаў мясцовага каптура. На вялікі жаль наўмысна ці не, але мікрагісторыя гэтага прадмета традыцыйнага беларускага строю дагэтуль неўзнятая, нераспрацаваная й невядомая шырокай публіцы. Ды й прызнацца шчыра, наўрад ці асацыюецца ў суграмадзянаў з тутэйшым, сваім, куды хутчэй прыходзяць алюзіі на зусім іншыя краіны, населеныя тымі самымі грэтхенамі. І абсалютна дарма. Паводле этнаграфічных матэрыялаў, прадстаўленых не толькі фотаздымкамі XIX-XX стагоддзяў, але і рэальнымі артэфактамі(!) ў розных беларускіх музеях, арэал выкарыстоўвання каптура ахопліваў калі не ўсю, то блізу паловы сучаснай Беларусі: ад Вілейкі да Камянца, ад Менску да Вільні і далей. І негледзячы на тое, што ў рэгіёнах існавалі троху адрозныя мадыфікацыі гэтай дэталі строя, яго так бы мовіць, вянца :), асноўны крой заставаўся нязменным.

Ваўкавыска-камянецкі строй:
40.75 КБ

Вілейска-Маладэчанскі варыянт:

46.10 КБ

54.24 КБ

60.01 КБ

І наш, Валожынска-Ракаўскі фасончык:

42.69 КБ

32.74 КБ

Першыя чатыры фотаздымкі ўзятыя з бессмяротнай энцыклапедыі Раманюка, апошнія два зробленыя графам Тышкевічам у вёсках Налібоцкай пушчы.

Ну і напрыканцы зазначу, вельмі цешуся з нагоды таго, што каптур пасля дзесяцігоддзяў забыцця паволі пачынае вяртацца, займаць сваё пачэснае месца ў гардэробе сучасных мясцовых красуняў. Вось напрыклад узорны прыклад падобнага ажыўлення і заадно рэклама добрай майстрыхі) Як на маё меркаванне , каптур безумоўна заслугоўвае пільнай ўвагі і як эстэтычны аб'ект. Пакідаючы тут за сабою права на памылку, бо густы ўсё ж бываюць розныя, хачу тым не менш падкрэсліць неаспрэчнае: далёка не апошні мюнхенскі баварац прыязджае на нашыя землі. І чым хутчэй ён здолее пераканацца ў нашым еўрапейскай ісце, тым лепш. А то неяк крыўдна за нашых мядзьведзяў, якія акурат ніколі не занюхвалі гарэлку матрошкамі, і агулам атрымлівалі вышэйшую адукацыю ў акадэміі ў Смаргонях!

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
В том году смешно совпало - Рому с классом впервые за все годы обучения повели в Оперу. Им повезло - по проекту "Попробуй искусство" восьмиклассников водили на Травиату или Семь Братьев, и Рома попал на Травиату. Школа прислала инструкцию в том числе и по поведению, в которой напоминали, ...
Бренд-менеджер прислала мне вот такое приглашение. Не знаю точно, смогу ли я там быть. Но если кого-то это заинтересует, приходите!31 мая в клубе "Цистерна-Холл" в 20.00 по адресу проспект Мира, д26, стр.1 будет концерт перкуссионных групп ...
Я тут недавно встретила мнение, что вышивка - очень недешевое хобби, не для тех, кто стеснен в средствах. И решила ради интереса глянуть, так ли это. Заглянула в леонардо и на авито. А то я давно не смотрела цены на крупные наборы... Помимо того, что я слегка упала в обморок от цен на ...
Фарерские острова — это архипелаг из 18 островов в Атлантическом океане. И хотя здесь нет жаркого лета, скалистый ландшафт и высокая влажность, Фареры ежегодно посещает множество туристов. Преимущественно это любители экотуризма, дайвинга и рыбалки, которые ищут тихое место на лоне ...
Аптека № 18 Гастроном № 6 Гастроном № 7 «Юбилейный» Гастроном № 7 «Юбилейный» Гастроном № 19 («Бастилия») Гастроном № 84 Магазин № 21 Магазин № 113 Магазин «Алма» и почтовое отделение № 5 Магазин «До Ре Ми» Магазин «Малыш» ...