Моўнае
cairo_tigra — 25.04.2023
Да допісаў на беларускай я заўсёды каменты пішу на беларускай.
У жыцці ва ўсіх установах я размаўляю на беларускай.
Нават допісы на рускай я каментую праз унутраны перакладчык, бо найперш усё фармулюецца на беларускай.
Але: мая фармацэўтычна-медычная іпастась найперш фармулюе адказ на ангельскай ці рускай, зараза такая. Вось і ўчора ў інсце на медычнае пытанне на беларускай я спачатку адправіла адказ на рускай, а потым пачасала рэпу «а што гэта я?». Маю намер знайсці ці спампаваць якую клінічную фармакалогію ці што накшталт на беларускай і проста сесці пачытаць, каб тэрміны ў галаве шчыльненька ўтрэсліся.
|
|
</> |
Замок не открывается: причины поломки и что делать 
