Карчы #16

топ 100 блогов yozas_gubka — 30.07.2014 Лета не лета без карчэй! Працягваем наш фотарэпартаж з месц скаплення рэдкіх экзэмпляраў:)

1. Пачнем з эксклюзіву сёняшняга выпуску - Oldsmobile Cutlass Supreme. Гады вытворчасці - 1978-1988.
 Карчы #16 IMG_5507

2. Аўто заўважана ў Мінску на вул.Захарава. Дарэчы, у маі на Рэтра-Мінску 2014 я такой мадэлі не бачыў:
 Карчы #16 IMG_5510

3. І на той жа вул.Захарава трохі далей стаіць Volkswagen Scirocco Mk.II:
 Карчы #16 IMG_5529

4. Гэтая мадэль ужо праскоквала ў першых выпусках "карчэй" з Маладзечна, а яшчэ падобнае аўто нядаўна засняў  Карчы #16 maxim_cheus у Гродна.
 Карчы #16 IMG_5524

5. Гады вытворчасці: 1981-1992.
 Карчы #16 IMG_5519

6. На вул.Антонаўскай (паралельная вул.Захарава) пабачаны Land Rover Discovery I ранняга выпуска, вытворчасці недзе 1989-1993 гг, які не зусім падпадае пад маё азначэнне "карча", але мае надта "карчысты" выгляд:
 Карчы #16 IMG_5534

7. Увогуле, першая мадэль "дыскаверы" выпускалася з 1989 па 1998 гады.
 Карчы #16 IMG_5538

8. Побач з "брытанцам" стаяў адкалгашаны Renault Espace I і хоць гэтая мадэль была ў "карчах" зусім нядаўна, я вырашыў і яе зафотаць для гісторыі:
 Карчы #16 IMG_5537

9. Гады вытворчасці: 1984-1991.
 Карчы #16 IMG_5540

10. У раёне сквера Сімона Балівара абнаружылася Toyota Celica 4-га пакалення:
 Карчы #16 IMG_5492

11. Гады вытворчасці: 1985-1989.
 Карчы #16 IMG_5494

12. Жывенькі Ford Transit Mark II на вуліцах Маладзечна. Гады вытворчасці: 1978-1986.
 Карчы #16 IMG_5374

13. У межах рубрыкі "карчы" паступова самазарадзілася невялічкая падрубрыка пад умоўнай назвай "закінутыя і забытыя", сёння яе адчыняе салодкая парачка з Івянца - савецкі ЗІЛ-157 і румынскі "жып" ARO 243:
 Карчы #16 IMG_5440

14. Абодва ў архізанядбаным стане. Румынскі джып для Беларусі з'ява рэдкая, але аўто там-сям сустракаецца, у адным з ранейшых выпусках я паказваў фота 244-й мадэлі, што бачыў у Маладзечне на хаду:
 Карчы #16 IMG_5443

15. Але івянецкі ARO-243 напэўна ужо ніколі не скранецца з месца:
 Карчы #16 IMG_5449

16. Адносна рэдкі для нашых дарог Opel Kadett D універсал дажывае свой век недалёка ад лядовага палаца ў Маладзечна:
 Карчы #16 IMG_5369

17. Нумары з пагоняй:
 Карчы #16 IMG_5366

18. Машына дабітая і закінутая, напэўна, ёй нядоўга засталося грэцца на сонейку:
 Карчы #16 IMG_5370

19. Наш стары знаёмы з паркоўкі ля сквера Сімона Балівара ў Мінску - Mercedes-Benz W109:
 Карчы #16 IMG_5503

20. Фотаў яго на мабілу для 11-га выпуска, але зараз вырашыў перасняць на "шкло":
 Карчы #16 IMG_5488

21. "Мэрс" стаіць тут даўно і, як кажуць відавочцы, на ім неаднаразова з'яўляліся цэдулкі з прапановай набыць аўто:
 Карчы #16 IMG_5498

22. На заканчэнне выпуска, закінуты Масквіч-400 ў двары вясковага дома нашых далёкіх родзічаў з-пад Глыбокага - сямейная рэліквія, можна сказаць:)
 Карчы #16 IMG_5329

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Сейчас такое расскажу – упадёте. Попалась мне тут под горячую руку очередная психологическая книжка про детей . И вот там рассказано, что в конфликтных ситуациях, когда дети с кем-то ссорятся или их кто-то обижает, существуют два основных ...
Оригинал взят с Hvatkin.com Я впервые увидел его, когда ему было где-то около 13 лет. Задиристый симпатичный подросток, неформальный лидер местной компании подростков. Если бы я был гомосеком-педофилом, я бы воспылал к нему чувствами. Но слава Богу, я ...
Дочь готовится к завтрашним соревнованиям. Хватило бы снега Скорая спешит к больному ...
А сегодня Бегун подключил «Яндекс.Директ» !!! Привыкли все, наверное, что и с Гуглом можно работать через Бегун, а тут - ещё и Яндекс присоединен. Это что же получается? Управлять миром будет ...
Едешь себе, едешь, вдруг, бац, «гаишник» останавливает и спрашивает: - За кого вышла замуж Наташа Ростова? Думаете, что это глупость? А вот, нет. Именно этим ...