Дзякуй, даражэнькія....
fotaczka — 16.02.2010
Дзякуй усім, хто прыехаў пад руус, пісаў смскі, званіў, шукаў
адваката... блін, гэта так важна ведаць, што "там" робяць усё
магчымае... Фотка з сёння, на жаль, толькі адна. Пад катам - фоткі
калегаў і ў двух словах, за што затрымалі.
Шыкоўнае фота: мянты душаць Сяргея Грыца, фатографа агенцыі Associated Press. Фота Васіля Фядосенкі, фатографа Reuters.
Я - ў цэнтры, злева - Фінькевіч, справа - Афнагель. Вартая кампашка) Фота Васіля Фядосенкі, фатографа Reuters.
А гэта - чалавек, што перашкаджаў мне працаваць: закрываў аб'ектыў рукамі, не даваў нармальна перасоўвацца па месцы падзеяў. Урэшце ён заявіў, што я яго ўдарыла. У яго былі разбіты вусны, ішла кроў. Дзіўна, што амапавец прапусціў удар у твар))) Мае рукі былі на камэры, на што ён наткнуўся тварам - не разумею.
Відэа Свабоды, я на 1.54 хвіліне
Інфа ад БАЖ.
На фота: затрымліваюць Міколу Дземідзенку, МФ.
ЗЫ: брацік аджог і Скрыпачка
Корпоративные подарки с логотипом для клиентов и мероприятий 
