Дарожныя прыгоды

топ 100 блогов milaumetskaja08.05.2024 Сем з паловаю гадзін,
Пяцьдзесят два кіламетры
На Вялікдзень быў ваяж
Вясновым свежым ветрам

Ніколі лёгкага шляху мы не шукалі,
Бяром кірунак, куды вока ляжа
Ад могілак габрэйскіх і да лесу
Дарогай палявой...такая лажа

Уздоўж канала вымушаны йсці
Тарфянікам, з веласіпедам, пехатою
З зАхадняга боку ад Узлян
Рака Ушанка папаўняецца вадою


Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Няспешна ў Пціч цераз кустоўе каля лесу
Свой шлях спакойна так яна трымае
І мы, паддаўшыся азарту і натхненню
Прайсці праз кладку спробу прадпрымаем


Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Нарэшце дабраліся да шашы
Паабмываўшы ногі ад тарфяніка
Цераз Махоўку шлях да возера ляжыць
Другая кладка, лебядзінае прыстанішча

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Пераязджаем Пціч, на выгібе ракі
Нас двойчы напужалі курапаткі.
Уздоўж праехалі, дакуль змаглі,
Бераг тут пакаты, часам гладкі

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Каля капліцы ў Ленінскім прыгожа,
Квітнеюць кветкі, а канал мяжуе вёскі,
У кожнай не адна буслоўня,
А тут двухпавярховы домік проста

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

У скверы помнік "Маці ў жалобе"
І стэла, сто семдзесят тры імёны
З іх амаль кожны пяты Моўчаны
На жаль такое беларусу ўжо знаёма

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Ад вёскі справа радуе рапс вока
Так па вясне прыемна пажаўцела
Праводзіць крыж, пад'ём ідзе ўгору
У Кухараўцы паварочваем налева

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

На Пцічы рыбакі, дарога праз балота,
Тым часам падаспелі ў Варонічы.
Помнік землякам, аддалі даніну
І бэз усюды цешыць нас квітнеючы

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Праз Шэлягі праехалі, і пэўна,
Цераз Махоўку перабіраемся ўжо па бервяну
Далей па шынам і паддонам, я не здолела
Убачыць возера, і дакараю "мну"

Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды
Дарожныя прыгоды

Чаму так доўга дабіраліся дадому?
Упершыню такое здалася здарэнне.
На сваёй ластаўцы я пракалола кола
І мы прымаем хуткае рашэнне

Каб напрасткі было хутчэй дабрацца
Не ўлічваем прыродныя ландшафты.
Мінаючы ўжо вёску і па полю
Трапляем, пэўна, на выток Ушанкі

Дарожныя прыгоды

І зноў тарфянік, зноў каля канала,
Выходзім на прыдатную дарогу,
Тут сустракае нас вясёлы брацік,
Суправаджае з гумарам дадому

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
Благодаря своей яркой окраске белопёрая кабуба часто встречается в океанариумах и аквариумах. В природе она обычно обитает вблизи побережья и рифов, питается планктоном. Живёт поодиночке, в парах или в небольших группах и встречается в Индо-Тихоокеанской области. ...
Оригинал взят у sumy_grad в Реабилитация Путина? Иду мимо троллейбусной остановки с привычной надписью на стенке. И вдруг глаз что-то резануло? Глянул – действительно, верхняя часть любимой в народе аббревиатуры исчезла: кто-то закрасил буквы ПТН! По-моему, в этом прогляды ...
...А отец, говорил, У меня генерал... (с) В.С. Высоцкий, "Ой, где был я вчера" В семейном архиве брата обнаружил фотографию всей семьи моего деда. На ней - дед с бабушкой и все их девять детей: мой отец - старший сын, на первый взгляд, в генеральской форме, и мои дядьки и ...
Пока ваш офицер находится в плену или интернирован в дружественной врагу стране — а Южная Америка в целом и Чили в частности были под плотным британски контролем — никакого влияния на его поведение вы не имеете. У противника нет никаких затруднений к тому, чтобы выбить из него любые ...
• Жан-Поль Сартр http://labazov.livejournal.com/879459.html • Франсуаза Саган http://labazov.livejournal.com/879783.html • Валерий Золотухин - 70 http://labazov.livejournal.com/1264610.html • Вильгельм Кюхельбекер http://labazov.livejournal.com/1588518.html • Александр Твардовский http://labazov.livejournal.com/1264015.html • Рокуэлл ...