ЦЕШЧА РАСКРЫЛАСЯ

топ 100 блогов maryjka_11.10.2010 гэта вельмі пасуе да яе вобраза: вытыркаючыяся майткі з-пад джынсаў, выцягнутая кофта, якую на гэтыя джынсы клапатліва нацягве мама машы, і чорны станік пад белай кофтай.

мытая галава ніяк сюды...


Мэта рубрыкі "асязалежнасьць" - ачышчэньне аўгіевых стайняў. Магчыма, камусьці з вас здаецца, што я канчаткова зьдзяцінела ў сваіх стасунках зь вядомым літаратурным крытыкам Галінай Паплаўскай, але мая мэта ў дадзеным выпадку - давесьці саму магчымасьць існаваньня такога пэрсанажа ў літаратурным полі абсурднай. Праблема беларускай літаратуры ня ў тым, што вось перад намі чалавек, які дэкляруе свой да яе інтэрэс, і гэты чалавек - недалёкі, а ўсе развагі пра літпрацэс зводзіць да таго, ці памыла пісьменьніца сёньня зранку галаву.

Праблема беларускай літаратуры ў тым, што ў ім на кожным этапе зьяўляліся крытыкі кшталту Галіны Паплаўскай, якія сваёй безапэляцыйнасьцю забівалі інфармацыйнае поле, прымушаючы музаў маўчаць, калі гавораць кулямёты масімы. У выніку тыя людзі, якія маглі пісаць літаратурныя дасьледаваньні на належным узроўні, па розных прычынах проста сыходзілі, пакідаючы места тым, каму аж карцела гаварыць - Галінам Паплаўскім. Сыходзілі ў іншыя сфэры або ў іншыя літаратуры. Літаратуры, дзе стаяў фільтр на Паплаўскіх. Яскравы прыклад асадачку, які застаўся ў белліце з старэйшага пакаленьня, - Лада Алейнік, напрыклад.

Што робіць яе сучасьнік рускамоўны паэт Косьця Міхееў, які на мяжы стагодзьдзяў тусаваўся з рэдакцыяй часопіса "Nihil"? Піша палітычную аналітыку для расійскай прэсы і публічна апускае беларускую мову, прыціснуўшы нос да камэры скайпа падчас онлайн-канфэрэнцыяў. А між тым я была сьведкай таго, як ў 1999 годзе Косьцю прасілі са сцэны - нейкія нацыкі, толькі за тое, што ён чытаў верш па-руску. Тое, што гэта быў геніяльны верш, нікога чамусьці не цікавіла.

А вось пару дзён таму Рыжкова са сцэны сашчоўквалі. Дык сматрыце - сашчоўкнеце.

Яшчэ адзін яскравы прыклад з нашага пакаленьня - Антон Францішак Брыль. Унук самі-ведаеце-каго - кандыдат матэматычных навук, працуе за мяжой, а па вечарах перакладае на беларускую мову Бэўвульфа і яшчэ шмат чаго харошага. Дык вось, Антон пытаецца ў мяне: "А магчыма вас усіх нэрвуе Галіна Паплаўская, таму што ўсё беларускае літрататуразнаўства - гэта ўсяго толькі палепшаны варыянт Паплаўскай? Што, груба кажучы, вы ўсе такое Г., ад таго і нэрвуецеся?"

Доўга думала, што б адказаць Антону,і вырашыла, што за Антонам ёсьць пэўная рацыя. Але ясна і тое, што ён зь дзяцінства мог прыгледзецца да сытуацыі, і таму цяпер піша пра спам-фільтры, а не пра паэтыку санэта. І няхіла ганарыцца гэтым жыцьцёвым выбарам. Сапраўды разумных маладых дасьледчыкаў, якія, нягледзячы ні на што, прабіваюцца, - мала. Крытычна мала.

Паколькі Галіна-Ася, як яна нам дэкляравала, нікуды не падзенецца, а працягне пісаць хярню, мая прапанова для разумнай моладзі такая: не замаўкаць толькі таму, што "гэтая літаратура мае такіх дасьледчыкаў, якіх заслугоўвае", не сыходзіць ва ўжо пратораныя сфэры, а самім праторваць яшчэ некапанае. Хлопцы і дзяўчаты, перад намі фактычна нявораная цаліна белліту і, як бы мы ня ставіліся да мэтафараў камуністычнай мінуўшчыны, падымаць яе такі трэба.

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
...
Софи Тёрнер присоединилась к работе над комедийным мультсериалом о Британской королевской семье «Принц» (The Prince). Основой сценария продукции послужил инстаграм-аккаунт Гари Джанетти, где идет освещение новостей о королевской семье от лица принца Джорджа. Предыдущий пост о ...
Цифры не сошлись. Что то делаю не так. В Краснодаре два детских сада обнесут новой оградой. Общей суммой на 12 млн рублей. Сижу и думаю: там крепостную стену ставить будут, кованый из нержавейки, из мамонтова дерева? Или какой? Никак не получается забор вокруг детских учреждений за 12 ...
Последние версии накануне выводов официального следствия . Новый губернатор, новый начальник милиции города, новые версии поджога... И фото с места трагедии. Внутри обгоревшего здания Дома профсоюзов, 7 мая. Фото: Павел КАНЫГИН — «Новая» Партнер и ближайший соратник главы Дн ...
Позднее 1 января 1942 года, когда после первого крупного поражения Гитлера под Москвой была создана антигитлеровская коалиция СССР, Великоританиии и США, Великая Отечественная Война превратилась во Вторую Мировую Войну, а то, что происходило до этого было серией региональных войн, ...