
Ба-бах! Кніга выйшла…

Поўная для мяне нечаканасць была – атрымаць дагавор на падпісанне, дзе аб’ём кнігі быў пазначаны зусім не той маленькай брашуркай, як планавалася пасля многіх перыпетый. Палічыў – як быццам цалкам тры аповесці…
Днямі быў дома, на радзіме – паўгода па бацьку, прыехала сястра з Расіі, пляменнік з Украіны. І праездам праз Мінск атрымліваю тэлефанаванне: атрымалі тыраж.
Неяк і не верылася.
Але вяртаўся праз Мінск – і вось, тры
аповесці пад адной вокладкай. Якасна зроблена, якасная
папера.
Праўда, зноў жа, кошт кнігі мучыць – здаецца, каля 17 тысяч у
выдавецтве… Гэта кошт не для школьніка.
|
</> |