Раптоўныя тэнскноты па Ашхабаду

топ 100 блогов siarhiejsalas14.03.2010 Хацеў напісаць пра тое, як спрабаваў прадаць каля ашхабадзкага гастранома нейкаму туркмэну свае гэдээраўскія пантофлі, або як рабіў перапіс туркмэнскіх вэтэранаў, раз-пораз сядаючы на матрацы і ўпарта аднекваючыся ад абавязковай гарбаты зь піялы, або як караскаўся па лоджыях на чацьверты паверх вось гэтага дома, у якім пражыў два гады ў камунальнай кватэры:

Раптоўныя тэнскноты па Ашхабаду

Але ў выніку вырашыў напісаць ізноў абы-што: пра туркмэнскія вясну і лета, але, безумоўна, з думкамі і марамі пра вясну і лета беларускія, пра сонца, якога асабіста я ўжо й зачакаўся парадкам.

Самая сапраўдная вясна ў маім жыцьці была толькі ў Ашхабадзе. І я ўжо шкадую, што ў мяне было толькі дзьве ашхабадзкія вясны. Гэта былі вёсны, якія прыходзілі рэзка, неяк вельмі па-дзелавому, нават дух не пасьпяваў перавесьці. Але красавік у Ашхабадзе ўжо можна лічыць безумоўным летам. Памяркуйце самі, вось, напрыклад, у два бліжэйшыя сакавіцкія дні Ашхабад будзе разрывацца ад +30. Гэта, канешне, катаклізьмічна, так бы мовіць, нават для Туркмэніі, але факт застаецца фактам.

Калі ў Беларусі зіма ікластая, валтузіць раньнюю вясьну, сакавік, так, што ня рады і прыходу такой вясны, то ў Туркмэністане зіма саступае вясьне ледзь не ў адно імгненьне, а апошняя амаль адразу саступае лету. А лета – гэта нешта нерэальнае. Ашхабадзкае лета – час палонных людзей, але людзей немясцовых, нетутэйшага паходжаньня. Калі туркмэн сваю макаўку ад пякельных прамянёў абараняе каракулевым тэльпэкам ці якой-небудзь норкавай шапкай , то ўявіць славяніна ў галаўным ўборы пры +45 абсалютна проста нерэальна. І вось так і плятуцца з раскачагаранай чарапіцай.

Раптоўныя тэнскноты па Ашхабаду

Мой выхад на летнія ашхабадзкія вуліцы вельмі залежаў ад наяўнасьці вады па дарозе. Калі я ведаў, што вады няма, я па-просту нікуды ўдзень не выходзіў. Апараты з газаванай вадой і бочкі з квасам – гэта гарадзкія аазісы, якія мяне ратавалі. Бяз гэтых аазісаў была б сьмерць, я б дакладна ня выжыў. Але нішто так не наталяла маю смагу, як паглынаньне халодных кавуноў зь лядоўні сталовай лыжкай – вось гэтыя імгненьні асалоды лепей за інтымныя моманты, знаёмыя кожнаму чалавеку.

Прамяняў бы ўвесь беларускі сакавік хаця б на адзін пякельны летні дзень у Ашхабадзе. Праўда, пры адной умове – пры наяўнасьці халоднага кавуна ў лядоўні і сталовай лыжкі :)

Раптоўныя тэнскноты па Ашхабаду

P.S. Здымкі натырнэціў, акрамя гэтага, на якім адзіны сувэнір, што застаўся ў мяне з маіх ашхабадзкіх часоў:

Раптоўныя тэнскноты па Ашхабаду

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
http://www.politonline.ru/ventilyator/15580.html Юрий Алексеев пишет: Письмо оранжевому другу Вчера купил в магазине бутылку водки «Украинская» и выпил рюмку молча, не чокаясь. Жаль ее, Украину. Кто бы 23 года назад мог предположить, что так все получится... В принципе, после раздела ...
В следующих материалах на нижеперечисленных сайтах крупных российских СМИ, а именно: «Интерфакс» - http://www.interfax-russia.ru/main.asp?id=166441, «Радио Свобода» - http://www.svobodanews.ru/archive/ru_news_zone/20100812/17/17.html?id=2125796, «Взгляд» - http://www.vz.ru/society/2010/8/12/424995.html, «Newsru.com» - ...
Ага! Назарбаев ушел в отставку, Казахстан, стало быть, остался без руководства (законного!) - что ж, самое время присоединять Петропавловск. Логика 14-го года в действии. Или ...
С вами "международная панорама". Хосе - третьеклассник. Он встал рано утром, позавтракал, оделся, взял рюкзак и собрался ехать в школу. На лошади. По горам. Сегодня начинается учебный год в госшколах. Но тут он узнал, что школа пока закрыта. Хосе учился в школе, где был один учитель. В ...
Дорожная карта. Аваса - удобный город, птицы и обезьяны сами приходят на балкон, чтобы полакомиться оставленной на ночь папайей. А вот за гиппопотамами пришлось выйти на лодочную прогулку. Начались проблемы с отелями. Где-то свободных номеров оказалось меньше, чем мы бронировали, где-то ...