Плян Спасення (выдержки)

топ 100 блогов by_trash08.11.2013 НАЗВА: Беларуская Рэспубліка.
СТАЛІЦА: Радашковічы (бел. Гаага, а Менск--бел. Амстэрдам).
ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЫМБОЛІ: Бел-чырвона-белы Сьцяг, герб “Пагоня”.
ДЗЯРЖАЎНЫ ГІМН: “Ваяцкі Марш”.
ДЗЯРЖАЎНАЯ МОВА: Беларуская.
ГРАШОВАЯ АДЗІНКА: Талер=10 пенязям=100 грошам=400 шэлягам ( 1 ₮ = US$ 12,58 [эўра тады ўжо зьнікне]).

[Талер отчего-то обозначен тугриком. Зато за один шэляг будут давать аж 0.03 цента!!]

НАСЕЛЬНІЦТВА: 12 мільёнаў.
ПРОЦАНТ ГАРАДСКОГА Й ВЯСКОВАГА НАСЕЛЬНІЦТВА: 50% і 50%.
АСНОЎНАЯ ІНДУСТРЫЯ: Беспадаткавае міжнароднае банкарства, транзітная аэра- і рэйка-партацыя, дыстанцыйны кампутарны сэрвіс, мэблярства, экатурызм, глыбокая перапрацоўка адпадкаў суседзяў.
АСНОЎНАЯ СЕЛЬГАСПАДАРКА: Парніковая экзатычная садавіна, конегадоўля, фазанагадоўля, аленегадоўля, фарсаванае гадаваньне драўніны цьвёрдых пародаў.
ЭКАНАМІЧНАЯ ПАЛІТЫКА: Рынкавая эканоміка, эксплёатацыя рэсурсаў усходняга суседа (некаторыя ноў-хаў “усходняй палітыкі” лукашызму).
ЗЬНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА: Удзел у рэгіянальным блёку “Рэч Паспалітая Міжморскіх Народаў”—кааліцыі дзяржаваў цэнтральна-усходняй Эўропы.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БЯСЬПЕКА:  Люстрацыя прадугледжана толькі для супрацоўнікаў цяперашняга КГБ.   Паэтапны  дэмантаж  КГБ, стварэньне сапраўды нацыянальнага воргану бясьпекі—Управы Крывіцкай Бясьпекі (або больш мілагучная і паэтычная назва). Замена кадраў, прысяга на вернасьць Беларускай Рэспубліцы (БР), беларускай мове і трыдыцыям.  Парушыў прысягу –адказвай.   Актыўная палітыка пошуку агентаў уплыву і  непасрэдных агентаў для ажыцьцяўленьня інтарэсаў БР.  Увага да этнічных беларусаў, вярбоўка, уплыў.  Супраца  з ЦРУ (з гэтымі—асьцярожна, бо страціўшыя кампэтэнтнасьць абібокі), БНД, МІ-5, з сьпецворганамі суседзяў а нават Расеі (тут--надзвычай акуратна, але мажліва).  Спыненьне міграцыі  замежнікаў,  акрамя шлюбаў і буйных бізнэсмэнаў .

УСХОДНЯЯ ПАЛІТЫКА: Захаваньне і ўдасканеленьне накрэсьленых Лукашэнкам тэндэнцыяў манэўраваньня на расейскім  эканамічным і палітычным полі,   выкарыстоўваюч парадыгму “сыравіна за пацалункі”, але  без  абяцаньняў здачы суверэнітэту і  пры  сталым яго ўзмацненьні.  Падтрымка аўтаноміі й далейшай незалежнасьці Калінінградскай акругі пад назвай “ Рэспубліка Калінавы Край”, “Балтыйская Русь”, або “Русанямеччына”, і ўтварэньне зь яго дзяржавы-кліента Беларусі (“братнія народы”, “агульныя карані”, “супольная будучыня”—  перакуем расейскі шавіныстычны меч у беларускае рала).

ТРАНСПАРТНАЯ ПАЛІТЫКА: Лябіяваньне стварэньня, і пабудова экстэрэтар’яльнай чыгункавай лініі з Беларусі  ўздоўж  літоўска–калінінградскай мяжы. Лябіяваньне і пабудова экстэрэтарыяльнага порту на Балтыцы ў раёне выхаду да мора літоўска–калінінградскай мяжы.

Разьвіцьцё транспарту апаратаў лягчэй паветра--дырыжабляў, аэрастатаў, паветравых шароў. Будова сеткі элінгаў, аэрастат-вышак для пасажырскіх і грузавых маршрутаў.

ЭКАЛЯГІЧНАЯ ПАЛІТЫКА: Стымуляваньне конегадоўлі, ужытку конскай сілы, асабліва ў невялікіх гаспадарках, у каапэратывах земляробства (субсыдыі, зьмяншэньне падаткаў). Разьвіцьцё ў гарадах, асабліва малых, гужавога пасажырскага транспарту (рамізьнікі). Папулярызацыя коннага спорту, розных кшталтаў коннага адпачынку, пашырэньне кавалерыйскіх адзінак у Беларускім Войску--найперш цырыманіяльных і вучэбных. Перавод на камбінацыю "кавалерыя + мотарэсурс" шэрагу пагранічных адцінкаў і заставаў, асабліва на ўсходняй і заходняй мяжы.

ІНВЭСТЫЦЫЙНАЯ ПАЛІТЫКА: Будаўніцтва  бронзавых, срэбраністых і залочаных помнікаў (вот таких) інвэстарам, што прыцягваюць капіталы на суму болей за 50 млн.  эўра  ў Інвэстарскім Сквэры пры Парку Бангалор,  і ў Інвэстарскіх Алеях ля вакзалу ў Берасьці.
ПРАВААХОЎНА-ВЫПРАЎНАЯ ПАЛІТЫКА: Прэзумпцыя невінаватасьці перад усім. Для даказаных злачынстваў супраць жыцьця, небясьпечных гвалтоўных злачынстваў,  дзяржаўнай здрады, што выклікала ці магла выкліцаць страту жыцьця—уводзіцца КАРА СЬМЕРЦЮ, якую  выконвае першая асоба ў выканаўчай галіне ўлады (Прэзідэнт, Пяршун, Найгаспадар, БелТата і г. д.). Аборты крыміналізуюцца пасьля пэўнага тэрміну, за самааборт--зьняволеньне, за абортмахерства на іншых асобах--высокі тэрмін, за  рэцыдыў--КАРА СЬМЕРЦЮ.
Для злачынстваў супраць уласнасьці ўводзіцца  пакаральна-кампэнсаторны  прынцып: злачынца мусіць выпраставаць прынесеную матэрыяльную шкоду, поруч са зьняволеньнем.  Імпэт на кампэнсаваньне стымулюецца прымусовай працай у гарачых цахох БелМетКамбінату і падобных установаў, на Салігорскіх шахтах  і буйных сьвінагадоўчых комплексах.  Заробак накіроўваецца на кампэнсацыю. Вызвол адбываецца не раней за поўную кампэнсацыю.
ГРАМАДСКАЯ ГІГІЕНА:  Адкрыцьцё прыбіральняў за сымбалічную (або за адроб—вынесьці сьмецьце, працерці вокны) плату,  і  дзе таксама прадаюцца гіг- і сэкс-тавары.   Адказнасьць уласьнікаў нерухомасьці  за  стан прылежных тэрыторыяў.  Змаганьне супраць графітыстаў,   турэмны зьнявол і прагрэсыўны штраф за шкоду.
Інстытуцыялізацыя бадзяжных асобаў пасьля трох зарэгістраваных папярэджаньняў. Вываз  прытомных у лягеры  пры “хім. зонах”, прытулак для душахворых бадзягаў у мэнтальных прытулках і лякарнях. Забарона  жабраваньня.
Хранічныя алкаголікі і адзедзеўшыя самагнётчыкі на уліку ў паліцыі. Падвышэньне ролі, заробкаў, прэстыжу ваколічных супрацоўнікаў паліцыі. Праграма па дынамічных сувязях з насельніцтвам, складаньне карты "грамадскага неспакою" ваколіцы, якая мусіць быць даступная праз сеціва для ўсіх грамадзянаў, з паказаньнем фактаўзлачыннасьці й парушэньня парадку і, парушэньня рэгістрацыйнага рэжыму імігрантаў (здача жытла неналежным чынам). Недапушчэньне гонкі за паказьнікамі

Оставить комментарий

Архив записей в блогах:
MSI сегодня продемонстрировала свой новый игровой мобильный компьютер - модель GT663 . Этот 15,6-дюймовый ноутбук, созданный на основе платформы Calpella, поддерживает технологию TDE + (Turbo Drive Engine+), которая позволяет одним нажатием кнопки повысить ...
Я счастлив до безумия!!!Российский пилот команды Renault Виталий Петров набрал ...
Футболист ФК "Динамо" и сборной Украины Александр Алиев обматерил журналистку программы "Інший футбол" на ICTV http://www.youtube.com/watch?v=OmShbAylj04&feature=player_detailpage Делаем ставки на дальнейшую судьбу Алиева. ...
На отвесном краю холмов Аравали, в нескольких километрах к югу от форта Амбера и ...
Я, получил эту роль, мне выпал счастливый билет..... Ни когда не планирую вечер ...